Хару́жаўка — рака ў Ваўкавыскім і Свіслацкім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Рось (басейн Нёмана). Даўжыня 24 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 162 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4‰. Пачынаецца паміж вёска Драгічаны і Раманаўка Ваўкавыскага раёна, цячэ па паўднёвай частцы Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Рось на паўднёвы захад ад вёскі Міхайлы Свіслацкага раёна. Рэчышча на працягу 4 км (ад вёскі Малая Лапеніца да вёскі Міхайлы) каналізаванае.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Росі Катэгорыя:Рэкі Свіслацкага раёна Катэгорыя:Рэкі Ваўкавыскага раёна