Рыго́р Саве́льевіч Лахта́наў (, в. Асавец, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць — ) — савецкі дзяржаўны дзеяч БССР, намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (1947—1950), адзін з кіраўнікоў лесагаспадарчай галіны Беларусі.

Біяграфія

У 1923—1939 гадах працаваў на лесараспрацоўках ў Бялыніцкім і Рагачоўскім раёнах, кіраваў трэстамі «Лесбел», «Мінлеспрам», «Беллесасплаў».

З кастрычніка 1939 года працаваў намеснікам наркама, з сакавіка 1941 года наркамам лясной прамысловасці БССР.

У 1947 — 1950 гадах — міністр лясной і папяровай прамысловасці БССР, адначасова — намеснік старшыні Савета Міністраў БССР.

У 1950 — 1952 гадах — намеснік міністра лясной і папяровай прамысловасці СССР, затым на адказных пасадах у Міністэрстве лясной прамысловасці РСФСР, Міністэрстве лясной прамысловасці СССР.

Член ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1950 гадах.

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэнам Чырвонага Сцяга, шматлікімі медалямі.

Спасылкі Белыничский районный исполнительный комитет. Знаменитые земляки

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Міністры лясной прамысловасці БССР Катэгорыя:Народныя камісары лясной прамысловасці БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне