Яўген Міхайлавіч Це́лешаў ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір аддзялення сувязі 835-га стралковага палка 237-й стралковай дывізіі 40-й арміі Варонежскага фронту. Герой Савецкага Саюза (23.10.1943).

Біяграфія Нарадзіўся 19 красавіка 1923 года ў пасёлку Забайкал (цяпер — Талачынскага раёна Віцебскай вобласці). Пасля заканчэння пяці класаў працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі з 1941 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны з мая 1942 на Варонежскім і 1-м Украінскім франтах. Камандзір аддзялення сувязі 835-га стралковага палка сяржант Я. М. Целешаў вызначыўся ноч на 23 верасня 1943 года ў баях у на паўднёвым захадзе ад Кіева. Аддзяленне пад яго камандаваннем фарсіравала Дняпро, наладзіла сувязь з камандзірам палка, захапіла плацдарм і ўтрымлівала яго да падыходу падмацавання, адбіўшы 10 контратак праціўніка.

Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў арміі. У 1947 годзе скончыў Кіеўскае ваеннае вучылішча сувязі. З 1960 г. падпалкоўнік Я. М. Целешаў ў запасе.

Жыў у Мінску, працаваў у школе № 82.

Памёр 29 сакавіка 1997 года. Пахаваны у Мінску на Чыжоўскіх могілках.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені медалі

Літаратура

Спасылкі

Целешаў Я. М. // ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя В. І. Леніна».

Катэгорыя:Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро