Айкідо (, у перакладзе «дарога да арганізацыі энергіі») — японскае баявое мастацтва (від кэмпо), распрацаванае ў 1920-я гады ветэранам руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў Марыхэем Уэсібам.
Айкідо ў Беларусі
Першая секцыя айкідо ў Мінску з’явілася ў 1990«Физкультурник Белоруссии», 25 сентября 1990 г. — першая аб’ява пра набор у групы айкідо ў Мінску, Цэнтр «Сэкай».. Першым трэнерам айкідо быў Валерый Буяк, Цэнтр усходняй культуры «Сэкай». Выкладаў ён гэты від кэмпо з 1990 па 1996. Частка яго першых вучняў у далейшым аддзялілася і арганізавала новыя клубы і асацыяцыі айкідо, як, напрыклад, Аляксандр Лепяшкевіч. З’явіліся і іншыя спецыялісты, якія навучаліся ў СНД ці ў далёкім замежжы.
На дадзены момант у краіне ёсць Федэрацыя Айкідо, якая шчыльна супрацоўнічае з Міжнародным Цэнтрам Айкідо — Айкікай Хомбу Дадзё (Токіа, Японія)http://www.belaikido.by/, і некалькі клубаў па розных стылях і кірунках: Найбуйнейшы з цяперашніх клубаў — «Айкідом», заснаваны яшчэ ў 1996, прадстаўляе стыль Айкікай. Галоўны трэнер клуба Аляксандр Лепяшкевіч, 2-ы дан Айкідо Айкікай. Зарэгістраваная ў 1995 Беларуская федэрацыя Айкідо таксама з’яўляецца прадстаўніком стылю Айкікай у Беларусі. Андрэй Мастоўнікаў, старшыня Беларускай Федэрацыі Айкідо, 5-ы дан Айкідо Айкікай. Таварыства вывучэння Кі (кірунак Кі-айкідо Каіці Тахэя)Беларускае таварыства вывучэння Кі. Клуб «Себуайкі», заснавальнік і кіраўнік — Зелянкоў Сяргей Міхайлавіч (4-ы дан Айкікай), куратар — :fr:Christian Tissier (7-ы дан Айкідо Айкікай, Францыя), раней — :ru:Фудзита, Масатакэ (8-ы дан Айкідо Айкікай, Японія)Sebuaiki . Клуб «Ідзумі». Інструктар — Калтыгін Максім Валер’евіч, 3-і дан Айкідо АйкікайСайт клуба «Ідзумі» Айкідо Айкікай . Клуб Айкідо «Муманкан». Заснавальнік і кіраўнік — Голешаў Віталь Юр’евіч (4-ы дан Айкідо Айкікай), тэхнічны дырэктар — Макота Іта (6-ы Дан Айкідо Айкікай, Токіа). Клуб Муманкан знаходзіцца ў Мінску, філіялы клуба працуюць у Віцебску і НаваполацкуКлуб Айкідо Муманкан.
Стылі Айкідоhttp://www.gokai.org/cgi-bin/article.pl?article=styles Отличие айкикай от ёсинкана Айкікай Ёсейкан Ёсінкан Івама-рю Сін-сін тоіцу Айкідо Томікі-рю
Спасылкі
Катэгорыя:Віды спорту Катэгорыя:Баявыя мастацтвы Катэгорыя:Айкідо