Студыя БМ (скарочана ад «Беларуская Маладзёжная») — трэці альбом беларускага рок-гурта Мроя. Запісаны ўлетку 1988 года і выдадзены на кампакт-касетах у тым самым годзе. Увосень на Беларускім радыё было запісана яшчэ пяць песень пад агульнай назвай «Студыя БМ-2». Песня «Ён яшчэ вернецца» з альбома «Студыя БМ» перамагла ў хіт-парадзе радыё «Беларуская маладзёжная» пад канец 1988 года (праводзілася галасаванне слухачоў). Гэтая ж песня ўвайшла першай у зборнік «Лепшыя песьні з альбомаў 1988—1990». Таксама ў зборнік увайшлі песні «Зямля», «Зондэркаманда», «Вайна» і «Пераможцы». Песня «Зямля» таксама ўвайшла ў альбом «Акустычныя канцэрты канца XX стагодзьдзя» гурта N.R.M.

Змест

Удзельнікі Алег Дземідовіч: ударная ўстаноўка, дадатковы спеў Юрась Ляўкоў: бас-гітара, дадатковы спеў Лявон Вольскі: спеў, клавішнік Уладзімір Давыдоўскі: гітара, дадатковы спеў

Катэгорыя:Альбомы «Мроі» Катэгорыя:Альбомы 1987 года Катэгорыя:З’явіліся ў 1987 годзе