Слабадскі́ сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Слабада.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шацкага раёна Мінскай вобласці БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Грэскага раёна Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Грэскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Пухавіцкім раёне. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Грэскага раёна. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Пухавіцкага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета акупіравана нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Задашчэнскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 1 красавіка 1960 года ў склад Шацкага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Варонічы, Вяркалы, Задашчэнне, Закрыніцы, Зарэчча, Каліны, Лука I, Лука II, Пратасаўшчына і Смолзавод)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. 5 мая 1962 года ў склад сельсавета з Шацкага сельсавета вернуты 3 населеныя пункты (Варонічы, Вяркалы і Пратасаўшчына)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. 4 студзеня 1964 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Вецярэвіцкага сельсавета.

Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Белорусская ССР: административно-территориальное деление на 1 января 1947 года / Информационно-статистический отдел Президиума Верховного Совета БССР. — Минск: Государственное издательство БССР, 1947. — 300 с. — 10000 экз. С.144.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Шацкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Грэскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1964 годзе