Поль-Жорж Нтэп дэ Мадзіба́ (; нар. , , Камерун) — камерунскі і французскі футбаліст, вінгер в’етнамскага клуба «Хашымін».

Клубная кар’ера

«Рыс-Аранжыс» Нтэп нарадзіўся ў Дуале, самым вялікім горадзе Камеруна. Ён пераехаў у Францыю ва ўзросце васьмі гадоў, каб жыць са сваёй цёткай, якая пражывала ў камуне Грыні, на поўдні Парыжа. Ён пачаў сваю кар’еру ў клубе «Рыс Аранжыс» і правёў там два гады. У часы яго кар’еры ў «Рыс-Аранжыс» ён быў некалькі разоў на праглядах у розных клубах, сярод якіх быў і «Асер», аднак, з ім не заключылі кантракт.

«Віры-Шаціён» У 2005 годзе Нтэп далучыўся да каманды «Віры-Шаціён» і, пасля года гульні з іншым аматарскім клубам «Лінас Мантлеры», падпісаў кантракт з французскім клубам «Брэціньі» — клубам, у якім пачыналі сваю прафесійную кар’еру Патрыс Эўра і Джымі Брыян.

«Асер» Гульнёй у клубе «Брэціньі» Нтэп уразіў трэнераў клуба і чыноўнікаў, і ў 2009 годзе яму прапанавалі падпісаць кантракт з клубам «Асер», з якім «Брэціньі» супрацоўнічаў. Пасля паспяховага прагляду, кантракт быў заключаны.

Нтэп пачаў сезон 2009/10 у «Асеры». У сярэдзіне сезона ён далучыўся да другой каманды клуба ў аматарскім чэмпіянаце. Нтэп з’явіўся ў 14 матчах каманды і забіў два галы. У сезоне 2010/11 ён пачаў трэніроўкі з асноўнай камандай. Нтэп таксама быў заяўлены за «Асер» у Лізе чэмпіёнаў УЕФА. 16 кастрычніка 2010 года ён з’явіўся на лаўцы запасных у чэмпіянаце Францыі, але так і не з’явіўся на полі, той матч «Асер» прайграў 1:0 камандзе «Бардо». Праз тыдзень Нтэп дэбютаваў у матчы Кубка лігі супраць «Бастыі» — з’явіўся на поле на 31-й хвіліне, замяніўшы Дэніса Альеча. «Асер» выйграў матч з лікам 4:0. 21-гадовы Нтэп выклікаў цікавасць галоўных каманд у Еўропе, у тым ліку «Арсенала», «Ромы», «Тотэнхэма», «Манчэстэр Юнайтэд», «Манчэстэр Сіці» і «Андэрлехта».

«Рэн» 30 студзеня 2014 года перайшоў у «Рэн» за 5 мільёнаў еўра. Першы гол за «Рэн» забіў 23 лютага 2014 года ў матчы супраць «Нанта». У сезоне 2014/15 стаў найлепшым бамбардзірам клуба, забіў за 35 матчаў 9 галоў.

«Вольфсбург» 9 студзеня 2017 года было абвешчана аб пераходзе Нтэпа ў нямецкі «Вольфсбург», з якім вінгер падпісаў кантракт да лета 2021 года«Вольфсбург» приобрел 24-летнего хавбека «Ренна» Нтепа . by.tribuna.com.. У студзені 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Сент-Эцьена». Па заканчэнні сезона 2017/18 вярнуўся ў «Вольфсбург». У жніўні 2019 года на правах арэнды далычыўся да «Кайсерыспора». У лютым 2020 года пакінуў «Вольфсбург».

Апошнія гады У маі 2020 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Генгамам», гуляў там да канца сезона 2020/21. У верасні 2021 года папоўніў склад партугальскай «Баавішты», дзе адгуляў сезон 2021/22, пасля год заставаўся без клуба. У верасні 2023 года стаў іграком в’етнамскага «Хашыміна».

Міжнародная кар’ера Хоць Нтэп нарадзіўся ў Камеруне, ён мае грамадзянства Францыі, што дазволіла гуляць за юнацкую зборную Францыі. Праз тры гады ён увайшоў у склад зборнай моладзевай зборнай Францыі, каб прыняць удзел у турніры ў Тулоне. 24 мая 2015 года галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Францыі Дзідзье Дэшам выклікаў Нтэпа на таварыскія гульні супраць зборных Бельгіі і Албаніі.

7 чэрвеня 2015 года выйшаў на поле на 80-й хвіліне, замяніўшы Аліўе Жыру. Роўна праз 9 хвілін прысутнасці на поле, аддаў галявы пас на Набіля Фекіра, але гэта не дазволіла перамагчы зборную Бельгіі, матч завяршыўся з лікам 3:4.

У жніўні 2018 года Нтэп пагадзіўся выступаць за нацыянальную зборную Камеруна.

Статыстыка

Клубная статыстыка Станам на 25 студзеня 2018 года.

Міжнародная статыстыка Станам на 14 чэрвеня 2015 года.

ЗборнаяСезонТаварыскіяТурнірыУсягоГульніГалыПасыГульніГалыПасыГульніГалыПасы Францыя2015201000201Усяго за кар’еру201000201

Матчы і галы за зборную Станам на 14 чэрвеня 2015 года.

Разам: 2 матчы / 0 галоў; 0 перамог, 0 нічыіх, 2 паражэнні.

Заўвагі

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Футбалісты Камеруна Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Камеруна па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Асер Катэгорыя:Ігракі ФК Рэн Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Сент-Эцьен Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург II Катэгорыя:Ігракі ФК Кайсерыспор Катэгорыя:Ігракі ФК Генгам Катэгорыя:Ігракі ФК Баавішта Катэгорыя:Ігракі ФК Хашымін