Альбатросы, Альбатросавыя (Diomedeidae) — сямейства марскіх птушак атрада буравеснікападобных.
Апісанне Даўжыня 0,85—1,4 м, маса да 8 кг. Апярэнне шэра-белае, крылы вузкія, доўгія, у размаху да 4,25 м. Узнімаюцца ў паветра толькі з грэбеня хвалі або берагавога абрыву. Нястомныя летуны, добра плаваюць.
Пашырэнне Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках Ціхага, Атлантычнага і Індыйскага акіянаў.
Асаблівасці біялогіі Гняздуюцца калоніямі на акіянічных астравах. Размнажаюцца ва ўзросце 5—10 гадоў. Кормяцца беспазваночнымі і рыбай.
Класіфікацыя
Сямейства ўключае 4 роды і 20 відаў.
Літаратура Альбатросы //
Крыніцы Катэгорыя:Буравеснікападобныя