Яўген Раманавіч Агрэст () — шведскі шахматыст з беларускімі каранямі.
У сярэдзіне 1980-х гадоў пераехаў у Ленінград вывучаць эканоміку. Пасля распаду СССР (1991) з жонкай Святланай (*1966), міжнародным майстрам сярод жанчын, перабраўся ў Стакгольм.
Атрымаў ад ФІДЭ (FIDE) у 1997 тытул гросмайстра і некалькі гадоў быў лепшым шведскім шахматыстам, да Ульфа Андэрсана.
Станам на красавік 2008 года, з агульнай колькасцю 2567 ачкоў быў на трэцім месцы ў спісе ФІДЭ.
Чатырохразовы пераможац шведскага першынства ў індывідуальным заліку (1998, 2001, 2003 і 2004). У 2005 годзе трэці раз запар выйграў Паўночны турнір ().
Крыніцы
Катэгорыя:Спартсмены Швецыі Катэгорыя:Шахматысты Швецыі Катэгорыя:Шахматныя гросмайстры