Malus spectabilis () — дрэва, від роду сямейства , якое расце ў Кітаі і культывуецца ў гэтай краіне ў якасці дэкаратыўнай расліны.

Батанічнае апісанне Лістападнае дрэва вышынёй да 8 метраў. Галіны чырванавата-карычневыя, маладыя парасткі апушаныя. Пупышкі таксама чырванавата-карычневыя, з рэдкім апушэннем.

Лісце эліптычнае або вузкаэліптычнае, даўжынёй 5-8 см, голае (маладое лісце пакрыта пухам з абодвух бакоў). Вярхушка ліставай пласцінкі коратка завостраная, краі з дробнымі зубчыкамі. Прылісткі плёнкавыя, 4-6 мм даўжынёй, вузкаланцэтныя.

Кветкі ў бутоне ружовыя, пасля распускання белыя, дыяметрам 4-5 см, сабраны ў парасонападобныя шчыткі па 4-6 штук. Кветаножкі даўжынёй 2-3 см, апушаныя. Чашалісцікі трохкутна-яйкападобныя, даўжынёй 2-4 мм, пасля цвіцення не ападаюць. Час цвіцення: красавік — май.

Плады дыяметрам каля 2 см, жоўтага колеру. Спеюць у жніўні—верасні.

Прымяненне У паўночных і ўсходніх абласцях Кітая гэты від яблыні культывуецца ў якасці дэкаратыўнай расліны. Выведзена некалькі культурных формаў, у тым ліку з махрыстымі белымі і ружовымі кветкаміFlora of China: Malus spectabilis .

Катэгорыя:Дэкаратыўныя дрэвы Катэгорыя:Флора Усходняй Азіі Катэгорыя:Яблыня