Вае́нна-марскі́я сі́лы Герма́ніі ( — ) — адзін з відаў Бундэсвера («Федэральная Абарона»), нямецкіх узброеных сілаў. З 1956 года Германскія ВМС мелі назву Bundesmarine («Федэральныя ВМС»), але пасля адбыўшагася ўз'яднання ў 1990 годзе з усходненямецкай Фольксмарынэ («Народныя ВМС»), яны з 1995 года атрымалі назву Deutsche Marine («Германскія ВМС»).
Гісторыя
Ваенна-марскія сілы Германіі былі створаны адзінаццаць гадоў пасля сканчэння Другой сусветнай вайны ў 1956 годзе. Заснаванню нямецкай арміі папярэднічала падпісанне пагадненняў у Парыжы ў 1954 годзе, па якіх на тэрыторыі ФРГ быў адменены акупацыйны рэжым, адноўлены яе дзяржаўны суверэнітэт.
Пасля аб'яднання двух Германіі 12 верасня 1990 года, узброеныя сілы ГДР увайшлі ў склад бундэсвера. На той момант ВМС складалі максімальную колькасць пасля Другой сусветнай вайны 36 тыс. чалавек. Пасля заканчэння халоднай вайны нямецкі ўрад прыйшоў да адзінага меркавання, што такія буйныя ВМС не патрэбныя.
У адпаведнасці з планамі міністэрства абароны ФРГ, да 2010 года агульная колькасць ВМС была скарочана да 19 тыс. ваеннаслужачых, што дало магчымасць мець у іх складзе пяць флатылій: марской авіяцыі, фрэгатаў, катараў, мінных тральшчыкаў, падводных лодак. Акрамя таго, структура ВМС Германіі уключала пяць забяспечваючых камандаванняў і камандаванне сістэмамі кіравання ВМС. Былі таксама скарочаны на 70% асабісты склад падраздзялення аховы тэрытарыяльных вод і зменен іх арганізацыйна-штатная структура. Са студзеня 2001 года ідзе планавае расфарміраванне камандавання раёнаў базавання ВМС, таксама пачаўся працэс перадачы медыка-санітарных падраздзяленняў у склад МСС. У студзені 2002 года пачалося пераўтварэнне камандавання флота, а са студзеня 2010 года пачалося расфарміраванне школы забеспячэння ВМС.
Структура
Ваенна-марскія сілы ўключаюць: флот, марскую авіяцыю і падраздзяленні спецыяльнага прызначэння. Кіраўніцтва ваенна-марскімі сіламі ажыццяўляе інспектар ВМС праз галоўны штаб ВМС. Яму падпарадкаваныя аператыўнае камандаванне і цэнтральнае ўпраўленне. Нямецкі флот складаецца з 2 флатылій, кожная з якіх складаецца з 3—6 эскадраў.
Ваенна-Марскі Флот з'яўляецца галоўным складнікам і асновай марскога патэнцыялу Германіі, адным з інструментаў знешняй палітыкі дзяржавы і прызначаны для забеспячэння абароны інтарэсаў Германіі і яе саюзнікаў у Сусветным акіяне ваеннымі метадамі, падтрымання ваенна- палітычнай стабільнасці ў прылеглых да яе марах, ваеннай бяспекі з марскіх і акіянскіх накірункаў. Ваенна-Марскі Флот ажыццяўляе стрымліванне ад прымянення ваеннай сілы або пагрозы яе прымянення ў дачыненні да Германіі, абарону ваеннымі метадамі суверэнітэту Германіі, які распаўсюджваецца за межы яе сухапутнай тэрыторыі на ўнутраныя марскія вады і тэрытарыяльнае мора, суверэнных правоў у выключнай эканамічнай зоне і на кантынентальным шэльфе, а таксама свабоды адкрытага мора. Акрамя таго, Ваенна-марскі Флот забяспечвае ваенна-марскую прысутнасць у Сусветным акіяне, дэманстрацыю сцяга, візіты караблёў і судоў Ваенна-Марскога Флота, удзел у ажыццяўляемых сусветнай супольнасцю ваенных, міратворчых і гуманітарных акцыях, якія адказваюць інтарэсам Германіі.
Штаб-кватэра Нямецкага флота (Marinekommando), Ростак 1-я Флатылія (Einsatzflottille 1) (Штаб у Кіле) 1-ы эскадрон карветаў (1. Korvettengeschwader), Варнемюндэ 1-ы эскадрон падводных лодак(1. Ubootgeschwader), Экернфёрдэ Вучэбны цэнтр падводных лодак (Ausbildungszentrum Unterseeboote), Экернфёрдэ 3-і эскадрон тралення (3. Minensuchgeschwader), Кіль 5-ы эскадрон тралення (5. Minensuchgeschwader), Кіль 7-ы эскадрон хуткіх патрольных лодак (7. Schnellbootgeschwader), Варнемюндэ Баталён абароны ваенна-марскіх сілаў (Seebataillon), Экернфёрдэ Камандаванне Спецыяльных марскіх аперацый SEK-M (Kommando Spezialkräfte Marine), Экернфёрдэ Ваенна-марская база Кіль (Kiel Marinestützpunktkommando) Ваенна-марская база Экернфёрдэ Ваенна-марская база Варнемюндэ 2-я флатылія (Einsatzflottille 2), Вільгельмсгафен Штаб 2-й флатыліі 2-і эскадрон фрэгатаў (2. Fregattengeschwader), Вільгельмсгафен 4-ы эскадрон фрэгатаў (4. Fregattengeschwader), Вільгельмсгафен Дапаможны эскадрон (Trossgeschwader), Вільгельмсгафен Ваенна-марская база Вільгельмсгафен Камандаванне ваенна-марской авіяцыі (Marinefliegerkommando), Нордхольц 3-я марская авіяцыйная эскадра (Marinefliegergeschwader 3), Нордхольц 5-я марская авіяцыйная эскадра (Marinefliegergeschwader 5), Нордхольц Камандаванне забеспячэння ВМС (Marineunterstützungskommando - MUKdo) Ваенна-марскі медыцынскі інстытут (Schiffahrtsmedizinisches Institut), Кіль Ваенна-марская акадэмія (Marineschule Mürwik), Фленсбург Школа ўнтэр-афіцэраў (Marineunteroffiziersschule), Плён Інжынерная школа (Marinetechnikschule), Параў, недалёка ад Штральзунда Школа ваенна-марскіх аперацый (Marineoperationsschule), Брэмерхафен Навучальны Цэнтр ваенна-марскіх пашкоджанняў (Ausbildungszentrum für Schiffssicherung), Нойштат-ін-Хальштайн
Склад ВМС Усе судны ў складзе ВМС Германіі ўласнай вытворчасці.
Станам на снежань 2016 года ў склад ВМС Германіі ўваходзяць наступныя судны: КласВыяваТыпКарабліВодазмяшчэннеЗаўвагі Падводныя лодкі (6 у страі) Тып 212 Падводная лодка S181 U31S182 U32 S183 U33S184 U34S185 U35S186 U36 1,830 тон Да 2030 года запланаваны яшчэ дзве. Фрэгаты (10 у страі) Саксонія Проціпаветраны знішчальнік F219 Sachsen F220 HamburgF221 Hessen 5,800 тон У цэлым, улічваючы іх памеры, узбраенне і ролю, на міжнародным узроўні яны лічацца эсмінцаміhttp://www.helis.com/database/sys/172_F_124_Sachsen_class. Брандэнбург Шматмэтавы фрэгат F215 Brandenburg F216 Schleswig-Holstein F217 BayernF218 Mecklenburg-Vorpommern 4,900 тон Брэмен Шматмэтавы фрэгат F213 Augsburg F214 Lübeck 3,680 тон Будуць замененыя на чатыры фрэгаты тыпу F125. Карветы (5 у страі) Браўншвейг Шматмэтавы карвет F260 Braunschweig F261 Magdeburg F262 Erfurt F263 Oldenburg F264 Ludwigshafen am Rhein || 1,840 тон || Да 2023 года запланаваныя яшчэ пяць. |- ! colspan="6" style="background: lavender;"| Мінныя тральшчыкі (12 у страі) |- | Энсдорф || || Тральшчык || M1090 PegnitzM1098 Siegburg || 650 тон || |- | Франкенталь || || Паляўнічы за мінамі || M1063 Bad BevensenM1061 RottweillM1064 GrömitzM1068 DattelnM1065 DillingenM1069 HomburgM1062 Sulzbach-RosenbergM1058 FuldaM1059 WeilheimM1067 Bad Rappenau || 650 тон || |- ! colspan="6" style="background: lavender;"| Судны забеспячэння (11 у страі) |- | Берлін || || Танкер || A1411 Berlin A1412 Frankfurt am Main A1413 Bonn || 20,240 тон || |- | Рон || || Танкер || A1443 RhönA1442 Spessart || 14,169 тон || |- | Эльба || || Тэндэрнае судна|| A511 ElbeA512 MoselA513 RheinA514 WerraA515 MainA516 Donau || 3,586 тон || |- ! colspan="6" style="background: lavender;"| Іншыя (20 у страі) |- | Барбе || || Дэсантны карабель || L762 LachsL765 Schlei || 430 тон || Выкарыстоўваюцца Камандаваннем Спецыяльных марскіх аперацый SEK-M. |- | Остэ || || Судна электроннай разведкі ||A52 Oste A50 AlsterA53 Oker || 3,200 тон || |- | Вангераге || || Акіянскі буксір || A1451 WangeroogeA1452 Spiekeroog || 798 тон || |- | Гельголанд || || Ратавальны буксір || A1458 Fehmarn || 1,310 тон || |- |Нордстранд || || Партовы буксір ||Y817 NordstrandY819 LangenessY816 VogelsandY812 Lütje HörnY815 ScharhörnY814 Knechtsand || || |- | Ботсанд || || Кантроль забруджванняў || Y1643 BottsandY1644 Eversand || 650 тон || |- |Шведэнек || || Судна выпрабаванняў || Y861 KronsortY862 Helmsand || 1,000 тон || |- | Планета || || Даследчае судна || A1437 Planet || 3,500 тон || |- | Горх Фок II || || Паруснае вучэбнае судна || A60 Gorch Fock'' 1,760 тон
Марская авіяцыя
3-я марская авіяцыйная эскадра «Граф Цэпелін» () 5-я марская авіяцыйная эскадра ()
Тып Вытворчасць Прызначэнне Колькасць ЗаўвагіLockheed P-3C «Orion»Патрульны самалёт8Boeing P-8 «Poseidon»Патрульны самалёт1Eurocopter EC135Разведвальны самалёт2Dornier Do 228LM ГерманіяНаглядальны самалёт5http://www.flugrevue.de/militaerluftfahrt/streitkraefte/die-flugzeugflotte-der-bundesmarine-dornier-do-228-212/721768?seite=2 Westland «Sea Lynx» Mk.88A ВялікабрытаніяСупрацьлодкавы верталёт22Westland «Sea King» Mk.41 ВялікабрытаніяПошукава-выратавальны, транспартны верталёт21NHI NH90 ЕўрасаюзШматмэтавы верталётзамоўлена 18Camcopter S-100БЛАзамоўлена 6
Прэфікс караблёў і суднаў ВМФ Германіі У ВМФ Германіі выкарыстоўваецца прэфікс па тыпу карабля. Прэфікс па прыналежнасці да ваенна-марскіх сілаў дзяржавы адсутнічае. F () — Фрэгат M () — Паляўнічы за мінамі P () — Вартавы карабель S () — Тарпедны катар U () — Падводная лодка
Сцягі караблёў і суднаў ВМФ Германіі
Сцягі службовых асобаў ВМС Германіі
Знакі адрознення Адміралы і афіцэры КатэгорыяАдміралыСтаршыя афіцерыМалодшыя афіцерыКандыдаты ў афіцерыПагон Нарукаўны знак Нямецкае званнеAdmiralVizeadmiralKonteradmiralFlottillen-admiralKapitän zur SeeFregatten-kapitänKorvetten-kapitänStabskapitän-leutnantKapitän-leutnantOberleutnant zur SeeLeutnant zur SeeOberfähnrichzur See Fähnrichzur See SeekadettБеларускае адпаведнаеАдміралВіцэ-адміралКонтр-адміралнямаКапітан 1-га рангуКапітан 2-га рангуКапітан 3-га рангуШтабс-капітанКапітан-лейтэнантСтаршы лейтэнантЛейтэнант
Унтэрафіцэры і матросы КатэгорыяУнтэрафіцэрыМатросыПагон Нарукаўны знак Нямецкае званнеOberstabsbootsmannStabsbootsmannHauptbootsmannOberbootsmannBootsmannObermaatMaatOberstabsgefreiterStabsgefreiterHauptgefreiterObergefreiterGefreiterMatroseБеларускае адпаведнаеГалоўны карабельны старшыняГалоўны старшыняСтаршына першай стацціСтаршына другой стаццінямаСтаршы матросМатросСтаршыняСтаршы сяржантСяржантМалодшы сяржантЯфрэйтарМатрос
Спасылкі Афіцыйная старонка ВМС Германіі
Германія