Радыён Асі́евічАд царкоўнага імені Асі́й (). Гл. Свидерская Г. Е. Родион Осиевич Кузьмин. Биографическое описание. Кузьмі́н (, вёска Рабыя, Гарадоцкі павет, Віцебская губерня — , Ленінград) — расійскі і савецкі матэматык, вядомы сваімі працамі па тэорыі лікаў і матэматычным аналізе. Доктар фізіка-матэматычных навук (1935), член-карэспандэнт АН СССР (1946). Аўтар шэрага падручнікаў.
Жыццё Нарадзіўся 9 снежня 1891 года ў вёсцы Рабыя Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. Паходзіў з сялянскай сям'і.
У 1904—1910 гг. вучыўся ў Віцебскай гімназіі, у 1910 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Закончыць універсітэт яму ўдалося толькі ў 1916 г., часткова з прычыны часовай высылкі яго з Пецярбурга (за ўдзел у студэнцкім руху), часткова з-за цяжкіх матэрыяльных умоў. У 1916—1918 гг. быў пакінуты пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. З 1918 па 1922 г. Кузьмін працаваў спачатку асістэнтам, потым прафесарам Пермскага ўніверсітэта. Тут ён напісаў сваю першую навуковую працу, у якой даказваў, што лагарыфмічная вытворная беселевай функцыі з цэлым індэксам ёсць лік ірацыянальны пры рацыянальным значэнні аргумента .
У 1922 г. пераехаў у Ленінград і з гэтага моманту пачалася яго шырокая педагагічная дзейнасць у ленінградскіх ВНУ. З 1922 г. і да канца жыцця працаваў у Ленінградскім політэхнічным інстытуце. У розны час чытаў лекцыі ў Ленінградскім універсітэце, Інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі, Лесатэхнічнай акадэміі, Педагагічным інстытуце імя Пакроўскага і іншых навучальных установах.
У 1935 г. Р. А. Кузьміну была прысвоена вучоная ступень доктара фізіка-матэматычных навук.
З 1945 г. і да канца жыцця загадваў кафедрай агульнай матэматыкі Ленінградскага ўніверсітэта.
У 1946 г. быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР.
Памёр 23 сакавіка 1949 года ў Ленінградзе.
Уклад у матэматыку У 1928 годзе Кузьмін рашыў наступную праблему Гауса (гл. ): Няхай — выпадковая велічыня, раўнамерна размеркаваная на прамежку , і няхай
з'яўляецца прадстаўленнем ліку у выглядзе неперарыўнага дробу. Трэба ацаніць выраз
дзе
Гаус даказаў, што імкнецца к нулю пры нарастанні да бесканечнасці, але не змог даць яўную ацэнку. Кузьмін даказаў, што
дзе і — некаторыя дадатныя пастаянныя. У 1929 годзе даказаў больш моцную ацэнку .
У 1930 годзе Кузьмін даказаў, што калі з'яўляецца алгебраічным лікам, а — рэчаіснай , то лік трансцэндэнтны. Напрыклад, адсюль вынікае, што лік
з'яўляецца трансцэндэнтным. Пра далейшыя вынікі ў гэтым напрамку гл. .
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура С. 564.
Ошуркова Р. А. Родион Осиевич Кузьмин // Профессора Пермского государственного университета (1963—2001) / Гл. ред.: В. В. Маланин. Пермь: Изд-во Перм. ун-та, 2001. 419 с. С. 113—114. .
Катэгорыя:Матэматыкі Расіі Катэгорыя:Матэматыкі ў тэорыі лікаў Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР