Манау́н (), раней вядомы як Чэдуба () — востраў у Бенгальскім заліве каля ўзбярэжжа дзяржавы М’янма. Плошча - 523 км². Насельніцтва (1983 г.) - 63 761 чал.
Геаграфія Востраў Манаун месціцца ў 30 км на захад ад кантынентальнага ўзбярэжжа М'янмы, у 330 км на паўночны захад ад Янгона. Даўжыня з паўночнага захаду на паўднёвы усход — 33,69 км. Найбольшая шырыня — 23,2 км.
Для пейзажаў вострава Манаун характэрны пагоркі. Найвышэйшы пункт — 205 м. Маюцца малыя малыя вулканічныя конусы, якія адрозніваюцца пэўнай актыўнасцю, запасы нафты і прыроднага газу. У канцы XVIII ст. на востраве здарыўся моцны землятрус, што суправаджаўся цунамі і значнымі чалавечымі ахвярамі. Частку вострава займаюць лясы і хмызнякі.
Клімат трапічны вільготны, вызначаны ўздзеяннем сезонных мусонаў. Найбольш спякотныя месяцы — сакавік і красавік. Перыяд мусонаў цягнецца з чэрвеня да жніўня.
Гісторыя У старажытнасці востраў з'яўляўся важным гандлёвым пунктам паміж Бенгаліяй і Паўднёва-Усходняй Азіяй. У 1780-я гг. заваяваны Бірмай. У 1824 г. заняты Брытанскай Ост-Індскай кампаніяй. Афіцыйна далучаны да яе валоданняў у 1826 г. З 1948 г. у складзе незалежнай М'янмы.
Эканоміка Традыцыйныя гаспадарчыя заняткі — жывёлагадоўля і земляробства. З канца XX ст. развіваецца турызм.
Спасылкі Facts and information about Manaung Island in Myanmar Cheduba Island. ISLAND, MYANMAR Climate Manaung Island
Катэгорыя:Астравы Індыйскага акіяна Катэгорыя:Астравы М’янмы