Fulgora laternaria — буйны трапічны від паўцвердакрылых насякомых з сямейства Fulgoridae (размах крылаў да 15 см).

Апісанне Буйны від (85-90 мм), характарызуецца выпуклай формай галавы да 24 мм у даўжыню. Гэтая выпукласць на галаве нагадвае галаву яшчаркі (змяі)Фотографии Fulgora laternaria з фальшывымі вачыма або арахіс (адсюль і некаторыя назвы, напрыклад, peanut bug). Харчуецца сокам некаторых раслін. Два буйных ілжывых вока на задніх крылах. Раскрытыя пярэднія крылы дасягаюць размаху ад 10 да 15 см.

Распаўсюджанне Распаўсюджаны ў трапічных лясах у Мексіцы, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. Маюць мноства мясцовых назваў, асабліва ў Амазоніі, пад якімі могуць фігураваць і іншыя віды роду Fulgora (lantern fly, peanut bug, peanut-headed lanternfly, alligator bug, machaca, jequitiranaboia). У тым жа арэале жыве блізкі від Fulgora lampetis.

Фота

Спасылкі These bugs followed the light на сайце Sonoran Arthropod Studies Institute Fulgora laternaria Віды Коста-Рыкі Bosque seco Fulgora laternaria

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Насякомыя Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Цыкадавыя