Наталля Пятроўна Жыбуль (нар. , в. Рабунь, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кіраўнік у сферы дзяржаўнага кіравання. Бакалаўр адукацыі ў галіне матэматыкі, магістр педагагічных навук па спецыяльнасці «Матэматыка», кандыдат педагагічных навук.
Працавала настаўнікам матэматыкі сярэдняй школы № 203 г. Мінска, Рабунскай сярэдняй школы; намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Вілейскай гімназіі № 2; дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Вілейская гімназія № 1 «Логас».
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды Узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі».
Асабістае жыццё Замужам, мае сына.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання