Бе́рген () — другі па колькасці жыхароў (217 000—2008) горад Нарвегіі, сталіца фюльке Хордалан і буйны горад Заходняй Нарвегіі. Знаходзіцца на захадзе краіны, на беразе Паўночнага мора ў рэгіёне Мідтхорлан. Займае Бергенскі паўвостраў, які адасоблены ад мора астравамі Аскёй, Халснёй і Сутра. Буйны порт, цэнтр нафтавай прамысловасці. У горадзе працуе Бергенскі ўніверсітэт. Сярэдневяковая набярэжная Бергена з’яўляецца адным з аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2000 годзе Берген быў прызначаны адной з культурных сталіц Еўропы.

Гісторыя Заснаваны ў 1070 годзе Олафам III Ціхім. Да 1299 года з’яўляўся сталіцай Нарвегіі, прыкладна да 1830-х гг таксама быў самым буйным горадам краіны. У Сярэднявеччы — частка Ганзейскага саюза. У перыяд з 9 красавіка 1940 па 8 мая 1945 года быў акупаваны гітлераўскімі войскамі.

Насельніцтва

Адукацыя Бергенскі ўніверсітэт Нарвежская ваенна-марская акадэмія

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Abbath, нарвежскі музыкант Эдвард Грыг (1843—1907), кампазітар, музычны дзеяч, піяніст, дырыжор; буйнейшы прадсгаўнік нарвежскай кампазітарскай школы. Нурдаль Грыг (1902—1943), пісьменнік, грамадскі дзеяч Юхан Крысціян Клаўсен Даль (1788—1857), нарвежскі мастак Генрык Ібсен (1828—1906), драматург Даратэя Энгельбрэтсдатэр, нарвежская паэтэса

Славутасці Бергенскі музей Бергенскі сабор Набярэжная Бергена

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Нарвегіі