Жан Поль Рыхтэр ( — ) — нямецкі гісторык мастацтва.
Біяграфія Нарадзіўся ў Дрэздэне ў сям'і багаслова і сам стаў багасловам, быў настаўнікам маладога Аляксандра Фрыдрыха, ландграфа Гесэнскага. Прызначэнне ў якасці настаўніка дало магчымасць падарожнічаць па Еўропе і ён пачаў цікавіцца італьянскім мастацтвам. Ён пісаў для турыстычных даведнікаў Бедэкера і ў 1876 годзе пазнаёміўся з Джавані Марэлі, якога ён пазней прадставіў Бернарду Берансану. Пераехаў у Лондан у 1877 годзе і напісаў некалькі каталогаў мастацтва, але цяпер вядомы пераважна дзякуючы сваёй працы над нататнікамі Леанарда ды Вінчы.
Сям'я
Яго жонка Луіза Мары Швааб і іх дочкі Ірма і Жызела таксама былі мастацтвазнаўцамі.
Спасылкі Рыхтэр у французскай Нацыянальнай Бібліятэцы
Катэгорыя:Постаці Дрэздэна Катэгорыя:Гісторыкі мастацтва Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Германіі