Грушаўскі сквер () — сквер у Маскоўскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Дзекабрыстаў, Парашутнай, Папаніна. Высаджаны ў 1935 г. і пэўны час вядомы як «Сквер Дзекабрыстаў»Тамара Хамицевич. Грушевские турникмены // Вечерний Минск, 19.05.2022 № 22 (12993), с. 32.

Назва скверу прысвоена рашэннем Мінскага гарадскога савета дэпутатаў ад 23 верасня 2009 года, па назве гістарычнага прадмесця Грушаўка, якое ўзнікла ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя.

У пачатку XXI ст. сквер аточаны вышыннымі навабудамі, яго плошча зменшылася. Пратэст мясцовых жыхароў выклікала тое, што кампанія «Датч Стар» у канцы 2017 сабралася дабудаваць да жылога комплексу «Гранд Хаўз» яшчэ чатыры пад’езды на месцы часткі Грушаўскага скверу. Мінгарвыканкам у 2018 годзе зменшыў плошчу скверу пад будаўніцтва, у снежні 2019 анансаваў, але затым скасаваў грамадскія абмеркаванні новага праекту дэталёвага планавання. 12 студзеня 2020 мясцовыя жыхары выйшлі ў сквер і абвязалі дрэвы шалікамі, заклікаючы беражліва ставіцца да прыроды. Жыхары раёна Грушаўка пасля беспаспяховых скаргаў у шматлікія інстанцыі запісалі відэазварот да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Старшыні Савета Рэспублікі і Мінгарвыканкама выязджалі на месца, каб дэталёва разабрацца ў тым, што адбываецца. Высечка дрэў у выніку была спынена.

Спасылкі

Катэгорыя:Скверы Мінска Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск) Катэгорыя:Грушаўка (Мінск)