Міхаі́л Прако́павіч Кавалё́ў ( — ) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік (1943).

Біяграфія У арміі з 1915 года. Падчас Першай сусветнай вайны камандаваў ротай і батальёнам, капітан.

У РСЧА з 1918 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны — камандзір палка і брыгады. Ваенную адукацыю атрымаў у ваеннай акадэміі імя Фрунзе, скончыў у 1924 годзе. З 1938 года намеснік камандуючага войскамі Кіеўскай, камандуючы войскамі Беларускай, а са снежня 1940 года Харкаўскай ваенных акругаў. Камандаваў Беларускім фронтам у ходзе Польскага паходу РСЧА ў 1939 годзе. У ходзе Савецка-фінляндскай вайны камандуючы 15-й арміяй.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў на пасадзе камандуючага Забайкальскага фронта.

Літаратура Командный и начальствующий состав Красной Армии в 1940-1941 гг.: Структура и кадры центрального аппарата НКО СССР, военных округов и общевойсковых армий: Документы и материалы / Под ред. В. Н. Кузеленкова. — М.-СПб.: Летний сад, 2005. — С. 154—155. — ISBN 5-94381-137-0.

Катэгорыя:Царскія афіцэры на службе ў РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Камандуючыя франтамі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі