Андрэй Канстанцінавіч Рачкоў (руск.: Андрей Константинович Рачков; нар. 6 чэрвеня 1951 года, горад Разань) — расійскі вучоны, доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Расіі (2002).
Скончыў з адзнакай лячэбны факультэт Разанскага медыцынскага інстытута (1974). У 1989 г. абараніў доктарскую дысертацыю.
З’яўляўся прафесарам кафедры медыка-біялагічных дысцыплін медыцынскага факультэта Тульскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Таксама працаваў у Расійскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Аўтар работ па апітэрапіі.
Акадэмік Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук.
Спасылкі ekf.folium.ru
Катэгорыя:Вучоныя паводле алфавіта Катэгорыя:Фармаколагі Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Постаці апітэрапіі