thumb|Старажытныя венгры У́гры — група народаў, якая размаўляе на ўгорскай галіне фіна-ўгорскай групы моў.
Да ўграў адносяцца наступныя народы: Венгры (Еўропа) Мансі (Урал і Заходняя Сібір) Ханты (Заходняя Сібір)
Паходжанне уграў звязваюць з саргацкай і, меркавана, кулайскай археалагічнымі культурамі, што ў эпоху ранняга жалеза займалі поўдзень Заходняй Сібіры і Урала. У выніку ўварвання ў стэпы гунаў з усходу продкі сучасных уграў мігрыравалі на захад і поўнач. Угры, што апынуліся на тэрытоорыі Еўропы, склалі аснову венграў. Тыя, хто перасяліўся на Урал — мансі, у таёжную зону Заходняй Сібіры — ханты. У перыяд позняга сярэднявечча мансі былі практычна выціснуты з Урала ў Заходнюю Сібір.
Само паняцце угры, відавочна, паходзіць з фіна-ўгорскіх моў і трапіла ў іншыя еўрапейскія мовы праз славянскія.
Спасылкі Aado Lintrop, The Mansi - History and Present Day THE CONTROVERSY ON THE ORIGINS AND EARLY HISTORY OF THE HUNGARIANS Yuri Tambovtsev, HOW SHOULD THE HUNGARIAN LANGUAGE BE CORRECTLY CLASSIFIED WITHIN THE UGRIC LANGUAGE TAXON? Владимир Напольских, Йoгра. (Ранние обско-угорско-пермские контакты и этнонимия)