Рэспубліканская народная партыя () — старэйшая палітычная партыя Турэцкай Рэспублікі, займае левацэнтрысцкія, кемалісцкія пазіцыі. Заснаваная як саюз груп супраціўлення ўварванню Грэцыі ў Анатолію, афіцыйна абвясціла сябе палітычнай арганізацыяй 9 верасня 1923. Заснавальнік і першы старшыня — Мустафа Кемаль Атацюрк. Да 1950 існавала ў аднапартыйнай сістэме.
На апошніх выбарах у парламент у 2007 атрымала 22% галасоў (другое месца). Выступае ў апазіцыі да кансерватыўнай Партыі справядлівасці і развіцця.
Гісторыя Партыя была заснавана на Сіваскім кангрэсе як саюз груп супраціву ўварванню Грэцыі да Анатолі. 9 верасня 1923 года Народная партыя афіцыйна абвясціла сябе палітычнай арганізацыяй і 29 кастрычніка 1923 года абвясціла Турцыю рэспублікай. 10 лістапада 1924 была прынятая новая назва Народна-рэспубліканская партыя, а ў Турцыі ў 1950 года ўсталявалася аднапартыйная сістэма.
Выступаючы ў апазіцыі да палітыкі ПСР на ўсеагульных выбарах 2007 года, НРП ўтварыла кааліцыю з Дэмакратычнай левай партыяй. Кааліцыя атрымала 20,8% галасоў выбаршчыкаў, 112 членаў сталі дэпутатамі парламента.
Шматгадовы лідар партыі Дэніз Байкал 7 мая 2010 года быў нечакана вымушаны пакінуць свой пост па прычыне палітычнага скандалу, які пачаўся ў сувязі з апублікаваннем ў інтэрнэце відэароліка, што ганіць яго гонар і годнасць.Sex und SockenBu, kaset olayı değil komplodur Long survivor, short valedictory На праведзеным 22 мая 2010 года агульнанацыянальным кангрэсе НРП быў абраны новы лідар партыі — Кемаль Кылычдараглу.Neuer Oppositionsführer gewähltKılıçdaroğlu wins CHP leadership, challenges Turkish PM 'Mr Recep' На парламенцкіх выбарах 12 чэрвеня 2011 года партыя атрымала 11 131 371 (25,91%) галасоў і 135 месцаў у парламенце з 550 (на 23 месцы больш, чым у парламенце мінулага склікання).
Лідары Мустафа Кемаль Атацюрк — заснавальнік партыі — (1919–1938) Ісмет Іненю (1938 — 1972) Бюлент Эджэвіт (1972 — 1980) Дэніз Байкал (1992–1995) Хікмет Чэцін (люты-верасень 1995) Дэніз Байкал (1995 — 1999) Алтан Аймен (1999 — 2000) Дэніз Байкал (2000 — 2010) Кемаль Кылычдараглу (з 2010)
Гл. таксама Кемалізм
Спасылкі Сайт РНП Сайт РНП
Катэгорыя:Палітычныя партыі Турцыі