Смі́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Смілавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Смілавічы. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Смілавіцкага местачковага Савета.
27 верасня 1938 года ўтвораны зноў у складзе Рудзенскага раёна Мінскай вобласці БССР у сувязі з аднясеннем мястэчка Смілавічы да катэгорыі паселішчаў сельскага тыпу. Цэнтр — вёска Смілавічы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Карзуноўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна. 2 лістапада 1963 года вёска Смілавічы атрымала статус гарадскога пасёлка. 4 студзеня 1964 года ў склад Смілавіцкага пассавета перададзена вёска ЖураўкавічыРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).. 30 кастрычніка 2009 года ў склад сельсавета з Кліноцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Лісіцы і Смоленка), наўзамен у склад Кліноцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (аграгарадок Турэц, вёскі Гарадзішча, Крыніца і Чаславое)Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области . 19 жніўня 2014 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Смілавіцкага пассавета (2 населеныя пункты: гарадскі пасёлак Смілавічы і вёска Жураўкавічы)Решение Минского областного Совета депутатов от 19 августа 2014 г. № 26 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Червенского района Минской области . 20 сакавіка 2018 года скасавана вёска Жураўкавічы (увайшла ў склад Смілавічаў)Решение Червенского районного Совета депутатов от 20 марта 2018 г. № 12 Об упразднении деревни Журавковичи Смиловичского сельсовета Червенского района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 3532 чалавекі, з іх 93,0 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 8777 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Смілавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Рудзенскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1938 годзе