Ліцвя́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Ліцвяны.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Каменскі сельсавет у складзе Уздзенскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Каменка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уздзенскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 14 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ліцвяны, сельсавет перайменаваны ў ЛіцвянскіРашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Уздзенскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 729 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 91,1 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 1,2 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: аграгарадок Ліцвяны, вёскі Вялікая Уса, Губіна, Каменка, Лісаўшчына, Макавішчы, Малая Уса, Новая Старына, Сакольшчына і пасёлкі Камароўка, Каменка.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Уздзенскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дзяржынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе