Собранцы () — горад у Славакіі ў Кошыцкім краі. Колькасць насельніцтва — 6,17 тыс. чал. (2016).
Размяшчэнне Горад знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Усходнеславацкай раўніны, на рацэ Сабранецкі паток. Горад размешчаны недалёка ад граніцы з Украінай, адлегласць ад Ужгарада — 18 км.
Гісторыя Археалагічныя крыніцы сведчаць, што тэрыторыя горада была заселеная ўжо ў часы неаліта. Першая пісьмовая згадка аб горадзе адносіцца да канца ліпеня 1284 г. Другі раз у пісьмовых крыніцах горад узгадваецца 16 жніўня 1334 г. Магдэбургскае права горад атрымаў ад 1351 г. Падчас першай Чэхаславацкай рэспублікі ў міжваенны час і з 1996 г. горад з'яўляецца раённым цэнтрам. Падчас Другой сусветнай вайны горад быў акупаваны Венгрыяй. Горад быў значна пашкоджаны падчас баёў.
Насельніцтва
Этнічны склад славакі — 85,37 % цыгане — 9,91 % чэхі — 0,51 % украінцы — 0,37 % русіны — 0,26 % іншыя — 2,58 %
Рэлігійны склад каталіцтва — 45,93 % уніяцтва — 33,59 % не вызначыліся — 4,55 % праваслаўе — 3,56 % кальвінізм — 1,99 % лютэранства — 0,99 %
Катэгорыя:Гарады Славакіі