Пётр Якаўлевіч Касянчук (12 красавіка 1902, вёска Буда Валачкоўская, цяпер Палескага раёна Кіеўскай вобласці, Украіна — 20 студзеня 1945, вёска Равы, цяпер гміна Сыпнево, Астраленкскага павята, Мазавецкага ваяводства, Польшча) — удзельнік Савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, сяржант, камандзір аддзялення сапёрнага ўзвода 718-га стралковага палка 139-й стралковай Рославльской Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту.
Біяграфія Нарадзіўся 29 сакавіка (12 красавіка) 1902 года ў вёсцы Буда Валачкоўская, цяпер Палескага раёна Кіеўскай вобласці, Украіна (згодна з дакументамі беззваротных страт нарадзіўся ў вёсцы Паўлаўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі) у сялянскай сям’і. Беларус. Адукацыя няпоўная сярэдняя.
У 1923—1930 служыў у Чырвонай Арміі ў горадзе Чавусы. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Чавускім райвыканкаме заўгасам, потым у саўгасе «Ялава» Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі.
У Чырвонай арміі ў 1939—1940 гадах. Удзельнік савецка-фінскай вайныСайт Министерства обороны РФ..
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваны на Урал.
У Чырвоную Армію прызваны ў снежні 1941 года Перваўральскім гарваенкаматам горада Перваўральска Свярдлоўскай вобласці.
У баях Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1942 года. Ваяваў на Заходнім і 2-м Беларускім франтах. Радавы сапёрнага ўзвода 718-га стралковага палка 139-й стралковай дывізіі.
20 сакавіка 1943 года за баявыя заслугі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай ЗоркіСайт Подвиг народа — Наградной лист1 на Косенчука П.
25 жніўня 1943 года за баявыя заслугі быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступеніСайт Подвиг народа — Наградной лист2 на Косенчука П.
20 лютага 1944 года чырвонаармеец Касянчук у складзе групы разведчыкаў пад агнём непрыяцеля зрабіў праход у мінных палях і драцяной загародзе у раёне горада МагілёваСайт Подвиг народа — Наградной лист3 на Косенчука П..
Загадам па 139-й стралковай дывізіі ад 7 сакавіка 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Касянчук узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.
24 чэрвеня 1944 года камандзір аддзялення сапёрнага ўзвода 139-га стралковага палка малодшы сяржант Пётр Касянчук з воінамі-сапёрамі даручанага яму падраздзялення зрабіў для савецкіх разведчыкаў тры праходы ў мінных палях і драцяных загародах ворага каля горада МагілёваСайт Подвиг народа — Наградной лист4 на Косенчука П..
Загадам па 50-й арміі ад 30 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях малодшы сяржант Касянчук узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.
У 1944 годзе становіцца кандыдатам у члены ВКП(б).
21 студзеня 1945 года, камандзір сапёрнага аддзялення 718-га стралковага палка (139-я стралковая дывізія, 49-я армія, 2-і Беларускі фронт) сяржант Касянчук пад варожым артылерыйскім агнём абсталяваў з байцамі свайго падраздзялення пераправу для 718-га стралковага палка ў раёне горада Ортельсбург (цяпер — польскі горад Шчытна). У ходзе бою сяржант Касянчук П. Я. быў цяжка параненыСайт Подвиг народа — Наградной лист5 на Косенчука П..
Памёр ад ран 21 студзеня 1945 года ў 220-м Асобным медыка-санітарным батальёне 139-й стралковай дывізііОБД МЕМОРИАЛ1ОБД МЕМОРИАЛ2.
Пахаваны каля населенага пункта Равы (), цяпер гміна Сыпнева ()), Астраленкскага староства, Мазавецкага ваяводства, ПольшчаРайон захоронения Косенчука П..
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавіка 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі сяржант Касянчук Пётр Якаўлевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы.
Узнагароды ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені (25.08.1943) ордэн Чырвонай Зоркі (20.03.1943) ордэн Славы 1-й ступені (10.04.1945) прадстаўляўся да ордэна Чырвонай Зоркі ордэн Славы 2-й ступені (30.08.1944) ордэн Славы 3-й ступені (07.04.1944)
Літаратура
Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006. Навечно в сердце народном. 3-е изд., Минск, 1984.
Спасылкі
Бібліятэка — Люди и книги. Косенчук Пётр Яковлевич
Катэгорыя:Поўныя кавалеры ордэна Славы Катэгорыя:Сапёры Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Удзельнікі вызвалення Магілёва Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чавускім раёне