Міхаіл Юр’евіч Лермантаў (; ) — расійскі паэт, празаік, драматург, мастак, афіцэр.
Біяграфічныя звесткі Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце (1830—32), скончыў школу гвардзейскіх падпрапаршчыкаў і кавалерыйскіх юнкераў у Пецярбургу (1834). За верш «Смерць Паэта» пра гібель А. Пушкіна (нап. 1837, апубл. за мяжой 1858, у Расіі цалкам — 1860) высланы ў Грузію. Другі раз сасланы на Каўказ у 1840 годзе. Удзельнік бітвы на р. Валерык у Чачні. Забіты на дуэлі ў Пяцігорску М. Мартынавым.
Творчасць Першыя вершы напісаў у 1828. Друкаваўся з 1830. Лірыцы М. Лермантава ўласцівы рамантычны, мяцежны герой, які паўстае супраць законаў бяздушнага грамадства і імкнецца да недасяжнага ідэалу, пачуццё адзіноты і расчаравання, бязмежнасці кахання і пакуты, тэмы свабоды, радзімы і яе гістарычнага лёсу: вершы «Ветразь», «Барадзіно», «Дума», «Хмары», «Радзіма» і інш. Стварыў вяршынныя ўзоры рускай рамант. паэмы: «Уцякач» (1838, апубл. 1846), «Мцыры» (1839, апубл. 1840), «Дэман» (8 рэдакцый, 1829—39, апубл. ў Германіі 1856, у Расіі цалкам у 1860) і інш. Распрацоўваў рэалістычную паэму: «Сашка» (1836, аііубл. 1882), «Песня пра цара Івана Васілевіча…» (1838) і інш.
Асноўныя рысы Лермантава-празаіка — тонкі псіхалагізм, лаканізм, афарыстычнасць, умелае валоданне мастацкай дэталлю — выявіліся ў рамане «Герой нашага часу» (1839—40), дзе стварыў новую раманную форму і новага героя, поўнага сіл і расчараванага ў дзеянні. Аўтар гістарычнага рамана пра Пугачоўскае паўстанне «Вадзім» (1832—34, незакончаны, апубл. 1873), рамана на аўтабіяграфічнай аснове «Княгіня Лігаўская» (1836, незакончаны, апубл. 1882), у якім дадзены першы накід характару Пячорына, драм у вершах «Іспанцы» (1830, апубл. 1880), «Маскарад» (3 рэдакцыі, 1835—36, апубл. 1842, паст. цалкам 1862), нарысаў і інш.
Займаўся жывапісам, пісаў акварэлі, карціны алеем, малюнкі (пейзажы, жанравыя сцэны, партрэты і карыкатуры; лепіішя з іх звязаны з каўказскай тэмай).
Вершы М. Лермантава сталі асновай для опернай («Дэман» А. Рубінштэйна), сімфанічнай («Уцёс» С. Рахманінава, «Тры пальмы» А. Спендыярава) і рамансавай (А. Даргамыжскі, М. Балакіраў і інш.) творчасці, народнай песняй «Выходжу адзін я на дарогу».
Беларускія пераклады Творы Лермантава перакладаў на беларускую мову Алесь Бадак, Алег Бембель, Сяргей Дзяргай, Аркадзь Куляшоў, Валянцін ТаўлайГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с., Яўген Міклашэўскі, Якуб Колас і інш.
Спасылкі «Мцыры», «Дэман»
Катэгорыя:Выпускнікі Мікалаеўскага кавалерыйскага вучылішча Катэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на рускую мову Катэгорыя:Пісьменнікі рамантызму Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Забітыя на дуэлі Катэгорыя:Забітыя пісьменнікі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Міхаіл Юр’евіч Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Удзельнікі Каўказскіх войн Катэгорыя:Выхаванцы маскоўскага ўніверсітэцкага пансіёну Катэгорыя:Пахаваныя ў Пензенскай вобласці