Ішчалня́нка — рака ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Дзікушка (басейн Нёмана). Даўжыня 13 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 56 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,1‰. Пачынаецца на паўднёвы захад ад вёскі Вялікія Баяры, цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў Дзікушку за 1,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дзярванцы. Ад вёскі Ішчална да вусця на працягу 6,2 км каналізаваная. Каля вёскі Ішчальняны на рацэ створана сажалка.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Шчучынскага раёна Катэгорыя:Басейн Лебяды