Чо́рная — рака ў Карэліцкім і Навагрудскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Нёман.

Даўжыня ракі 27 км, з іх 18 км на тэрыторыі Карэліцкага раёнаОбщая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Пачынаецца ва ўрочышчы Касавец, за 5 км на паўночны ўсход ад вёскі Антанёва Карэліцкага раёна, цячэ пераважна праз лес, упадае ў Нёман на ўсход ад вёскі Гнесічы Навагрудскага раёна. Пойма часткова забалочаная. Рэчышча на працягу 7 км перад вусцем каналізаванае. У ніжнім цячэнні ў час разводдзя праз групу азёр Юзькавічы магчымы пераліў у раку Бойная.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Карэліцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Навагрудскага раёна Катэгорыя:Прытокі Нёмана