Кры́нкі, Кры́нка — рака ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці і Польшчы, левы прыток ракі Свіслач (басейн Нёмана). Даўжыня 7 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца ў Польшчы, на заходняй ускраіне горада Крынкі, перасякае мяжу, упадае ў Свіслач на паўночны ўсход ад вёскі Парэчча. На працягу 1,7 км ад вусця каналізаваная.

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Свіслачы (прыток Нёмана) Катэгорыя:Рэкі Бераставіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Падляскага ваяводства