Флавіа Б'ёнда (Flavius Blondus; Фарлі, 1392 (або 1388) — Рым, 4 чэрвеня 1463) — вялікі італьянскі гуманіст, гісторык. Упершыню вылучыў Сярэднія стагоддзі як асаблівы перыяд гісторыі, у 1453 годзе ім быў уведзены тэрмін «Сярэднія стагоддзі» (medium aevum). Ён быў адным з першых гісторыкаў, які выкарыстаў падзел з трыма перыядамі гісторыі (Старажытны, Сярэднявечны, Сучасны) і вядомы як адзін з першых археолагаў і медыявістаў.
Самая вялікая праца Флавіа — Historiarum ab Inclinatione Romanorum Imperii («Дэкады гісторыі, пачынаючы ад заняпаду Рымскай імперыі»; Венецыя, 1483) — гісторыя Еўропы ў трыццаці двух кнігах, ад рабавання Рыма ў 410 годзе вестготамі да сучаснай яму Італіі (1442).
Працы на латыні Historiarum ab inclinatione romanorum imperii (Venice: Octavianus Scotus, 1483; Hain *3248) In Romam Instauratam Historiae Ab Inclinatione Romanorum Imperii (частка Opera Basel 1531) De Origine et Gestis Venetorum (частка Opera Basel 1531) Roma Instaurata (частка Opera Basel 1531) Italia Illustrata (частка Opera Basel 1531) Triumphans Roma (частка Opera Basel 1531)
Катэгорыя:Гісторыкі Італіі Катэгорыя:Рэнесансныя гуманісты