Дамініканцы ў Беларусі ― манахі жабрацкага каталіцкага ордэна братоў-прапаведнікаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі з XIII стагоддзя.

Першыя дамініканцы на беларускіх землях

У польскіх землях дамініканцы з’явіліся з Балонні ў 1222 годзе па запрашэнні кракаўскага біскупа . Сярод іх быў і сваяк біскупа Яцак Адрованж, абвешчаны ў 1594 годзе святым каталіцкай царквы. Біскуп перадаў дамініканцам , з якога потым вырас кляштар. У 1524 годзе Мікалай Гусоўскі напісаў паэму «Жыццё і подзвігі Святога Гіяцынта» (1525), — да дня ўшанавання Яцака Адрованжа.

Пранікнавенне ордэна на ўсход пачалося з Кіева. Пры князі ў Кіеве адкрыўся і дзейнічала створаная ў 1233 годзе Яцакам Адрованжам дамініканская місія для заходніх купцоў-католікаў, якія пражывалі ў Кіеве ці прыезджалі туды для гандлю. Першым, вядомым дакументальна дамініканцам, які з’явіўся на беларускіх землях, быў манах Віт (Vitus), вучань Яцака Адрованжа (св. Гіяцынта), тагачаснага кіраўніка ордэна дамініканцаў у Польшчы. Гісторык віленскай дыяцэзыі святар Ян Курчэўскі піша пра дзейнасць Віта: «Па слядах святога Яцэка прыходзіць у Літву ягоны вучань, блаславёны Віт, паляк, каралеўскі прэлат, і як сапраўдны дамініканец стварае касцёл і літоўска-рускае біскупства ў Любчы, ― мястэчку, якое належала баярыну Міндоўга Андрэю Кіяну». Дамініканскі кляштар у Любчы заснаваны ў 1250 годзе.

У 1251 годзе дамініканскі правінцыялКіраўніцтва ордэна ажыццяўляецца магістрам-генералам; структурна ордэн падзяляецца на правінцыі, якімі кіруюць правінцыялы.Фроссар А. Соль земли. О главных монашеских орденах. — Москва, 1992. на прускіх землях, які пазней стаў біскупам хэлмінскім, (Heidenreich von Culm / Chełmno) атрымаў наказ ад папы Інакенція IV каранаваць Міндоўга і знайсці кандыдатуру ў біскупы для літоўскага княства. Выбар паў на Віта, і ў 1253 годзе ён быў рукапаложаны ў «episcopus Lubozanus» (біскупа Любчанскага) і «episcopus Lithoviensis» (біскупа Літовіі). Але Віт не стаў першым літоўскім біскупам, паколькі Тэўтонскі ордэн вылучыў свайго кандыдата, і Міндоўг пагадзіўся з гэтай кандыдатурай. Замест Віта першым легітымным біскупам княства стаў у 1252 годзе прэсвітар ордэна мечаносцаў немец Крысціян (Christian von Preußen). Менавіта з дамініканцамі звязваецца афіцыйнае прыняцце Літвой хрысціянства.

Каранацыя Міндоўга з жонкай адбылася летам 1253 года. Мяркуецца, што гэта адбылося ў Наваградку, Вільні або АнікштахStryjkowski M. Kronika polska, litewska, żmódzka i wszystkiej Rusi. — Warszawa, 1846. — T. 1. — С. 289.. Кароны ўсклаў біскуп Гайдэнрык у прысутнасці магістра Лівонскага ордэна , лівонскага архібіскупа , прадстаўнікоў каталіцкіх ордэнаў і літоўскага баярстваHellmann M. Der Deutsche Orden und die Königskrönung des Mindaugas // ZfO. Bd. 3 (1954). S. 389—394.

У далейшым місіянерская дзейнасць дамініканцаў працягвалася, з канца XIII стагоддзя яны нават служылі пры велікакняжацкім двары і ў Канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага, удзельнічалі ў стварэнні Віленскага каталіцкага біскупства. Цэнтрам дамініканцаў у Вялікім Княстве Літоўскім стаў касцёл Святога Духа у Вільні (1501)Antanas Rimvydas Čaplikas. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. Vilnius: Charibdė, 1998. ISBN 9986-745-13-6. P. 143..

Дамініканскія кляштары

Пасля Берасцейскай уніі колькасць кляштараў павялічваецца, яны ўваходзяць у Польскую правінцыю, затым у 1647 годзе створана Літоўская правінцыя, якая займала тэрыторыі сучаснай Літвы, паўночнай і заходняй Беларусі. У першай палове XVII стагоддзя заснавана 10 дамініканскіх кляштараў, у другой палове ― 25, у XVIII стагоддзі ― 6, у XIX ― 1. Кляштары паўднёвай, усходняй і цэнтральнай Беларусі уваходзілі ў склад Рускай правінцыі. У кожнай правінцыі ў 1766 годзе налічвалася каля 600 манахаў, у Наваградку знаходзіўся кляштар сясцёр-дамініканак. Правінцыі ўзначальвалі правінцыялы, кляштары ― прыёры. У кляштарах збіраліся бібліятэкі, напрыклад, у Гародні налічвалася больш за 15 тысяч тамоў, у мінскім кляштары Св. Тамаша Аквінскага — крыху менш. Пры наваградскім і гарадзенскім кляштарах працавалі друкарні, якія выдавалі кнігі і паштоўкі.

Сярод заснавальнікаў былі прадстаўнікі багатай шляхты і духавенства. Гэта Сапегі, Радзівілы, Пацы, Сангушкі, Слушкі. Напрыклад, Крыштаф Слушка заснаваў у 1605 годзе касцёл св. Тамаша Аквінскага і кляштар у Мінску, луцкі біскуп М. Шышкоўскі — у Брэсце (1605), кашталян мсціслаўскі К. Палубінскі — у Дзярэчыне (1618), Аляксандр Слушка ― кляштары ў Рэчыцы і Слупках, Станіслаў Радзівіл ― кляштар у Клецку (1683), віленскі ваявода Крыштаф Хадкевіч ― у Наваградку (1624), стараста ашмянскі Адам Саковіч ― у Зембіне, графіня Марыя Строццы ― у Пінску (1667), падстолі смаленскі Базыль Баканоўскі ― кляштар у Нясвіжы (1672), віленскі канонік Ф. Гарскі ― касцёл Маці Божай у Полацку (1672), Жыгімонт Адам Слушка ― касцёл у Чашніках (каля 1674), ― каля 1816 года Вінсэнтам Лейндорфам там выкананы алтарныя карціны; харунжы надворны Канстанцін Пац ― у Княжыцах (1681), князь Павел Караль Сангушка ― у Кублічах (1748) і г. д. 1621 годам датуецца фундуш Аляксандра Хадкевіча, у якім ён «з мэтай распаўсюджвання каталіцкай веры ў горадзе яго графства Шклове» даў згоду дамініканцам на будаўніцтва касцёла і кляштара і на надзяленне манахаў гэтага ордэна рознымі ўгоддзямі. У 1623 годзе на месцы даўняга кальвінісцкага храма дамініканцамі былі закладзены касцёл і кляштар. На тэрыторыі кляштара знаходзіліся драўляная кляштарная пабудова з гаспадарчымі пабудовамі (клець, ледавік, дзве стайні, вазоўня, каменная браварня, старая драўляная лазня, калодзеж з драўляным колам) і вялікі сад. Пры кляштары была створана бібліятэка, дзе манахам чыталі курсы філасофіі і тэалогіі. У першай палове XVII стагоддзя фарнаму касцёлу належалі тры вёскі, а кляштару, які знаходзіўся пры касцёле, — тры фальваркі і восем вёсак. У пачатку XVIII стагоддзя манахі-дамініканцы штогод атрымлівалі ад уладальнікаў маёнтка 50 злотых, пуд воску, тры вёдры рыбы (з кожнага спуску) і палову злоўленай рыбы ў замкавым возеры.

Больш за ўсё дамініканскіх кляштараў будавалася ў 1660―1680 гг. Касцёл дамініканцаў у Гародні быў закладзены на падставе прывілея Жыгімонта III ў 1632 годзе, а ў 1633 годзе ўжо пабудаваны на фундацыю Фрыдэрыка і Хрысціны Сапегаў. Пасля маёмасць гарадзенскіх дамініканцаў займала цэлы гарадскі квартал. У Наваградку захаваўся Міхайлаўскі касцёл, пабудаваны ў 1624 годзе як дамініканскі. З’явіліся фундатарамі (1631 і 1641 гг.) Д. Наркевіч, Ю. Белазор і Ю. Варлоўскі.

Сойм 1658 года зацвердзіў фундацыю дамініканцаў у Васілішках, дзе неўзабаве, дзякуючы намаганням земскага суддзі Марціна Дамініка Лімонта, з’явіліся драўляныя касцёл і кляштар. Перабудаваны ў 1832 годзе ў мураваны, кляштар захаваўся. Канстытуцыя ВКЛ 1659 года пацвярджае фундацыю дамініканцаў у Расонах, сойм 1662 года дазваляе будаўніцтва ў Харашках Гарадзенскага павета. Пінскі кляштар дамініканаў заснаваны ў 1667 годзе маркграфіняй Марыяй Строцы, сваячкай польскай каралевы Цэцыліі Рэнаты. Фундатарка была замужам за ваяводам полацкім Янам Копацем. Да канца XVIII стагоддзя касцёл кляштара заставаўся драўляным. Пры кляштары ў 1726 годзе адкрылася Вышэйшая школа (Генеральная студыя) Рускай дамініканскай правінцыі, якая мела права прысваення вучоных ступеняў сваім гадаванцам. Вышэйшая школа змяшчала двух прафесараў багаслоўя і прафесара філасофіі. Пры гэтай навучальнай установе існавала бібліятэка ў 889 тамоў. У 1667 годзе па хадайніцтве ашмянскага пісара земскага Андрэя Пачобута і яго жонкі Дароты ў Новыя Ашмяны былі запрошаны манахі ордэна дамініканцаў (падзея згадваецца ў інвентары горада 1668 года), якія пабудавалі ў мястэчку драўляны храм Святой Тройцы і жылыя памяшканні кляштара. Гэтаму кляштару належалі землі ў саміх Ашмянах, а таксама тры фальваркі ў павеце. Пры касцёле дамініканцаў была сабрана няблагая бібліятэка. У 1785 годзе пачалося будаўніцтва мураваных касцёла і кляштара ў Астраўцы.

У Полацку манахі-дамініканцы з’явіліся ў 1670 годзе па запрашэнню віленскага каноніка Казіміра Гурскага.

У Навагрудку ў 1654—1864 гадах існаваў адзіны жаночы кляштар ордэна ў Беларусі. Па адных звестках кляштар быў заснаваны ў 1654 годзе Міхаілам Дамброўскім, кавалерам мальтыйскім, па іншых звестках — у 1678 годзе Аленай Пратасевічавай з Бухавецкіх, жонкай земскага наваградскага натарыуса.

Адкрываліся дамініканскія кляштары і на Валыні, якая ўваходзіла ў Вялікае Княства Літоўскае. Так, у трэцяй чвэрці XIV стагоддзя заснаваны , да сярэдзіны XVIII стагоддзя ён налічваў больш за 50 манахаў. Гэта быў самы багаты кляштар у ВКЛ. Падчас дамініканцы былі сярод гаспадароў, што сустракалі высокіх гасцей. У пачатку XIX стагоддзя кляштар стаў цэнтрам Рускай дамініканскай правінцыі. У 1497 годзе кароль Аляксандр Ягелончык даў сродкі на будаўніцтва дамініканскага кляштара Св. Тройцы ў горадзе Уладзіміры-Валынскім, які таксама ўваходзіў у Вялікае Княства Літоўскае. Кляштар меў права трымаць карчму, варыць і прадаваць мёд, піва і віно. З дакументаў вядома, што кляштар меў званіцу з пяццю званамі, 22 вокнамі, 12 люстраміУ незалежнай Украіне дзейнасць дамініканцаў аднавілася. У Кіеве і Фаставе адкрыты буйныя кляштары, у краіне некалькі дамініканскіх прыходаў.

Храмавая архітэктура

Першыя дамініканскія кляштары ў Беларусі звычайна адносяць да гатычнай храмавай архітэктуры. Зыходзячы з дойлідства цысцэрцыянцаў, спачатку ствараліся будынкі спрошчанай планіроўкі без вежаў, з выходзіўшай алтарнай часткай без апсіды. Выкарыстовалася цэгла. Вышыня храма не перавышала 11,4 метра. Характэрным для дамініканскіх кляштараў быў фрыз у верхняй частцы сцяны з перакрыжаванымі арачкамі і керамічным дэкорам. Перакрывалася скляпеннямі толькі алтарная частка, асноўная частка царквы была пакрыта драўлянымі кроквамі. Ва ўсходняй сцяне алтарнай часткі было тры вокны з хрысціянскай сімволікай. З сярэдзіны XVIII стагоддзя ўзнікае так званае «віленскае барока», у стылі якога быў пабудаваны кляштар дамініканцаў у Вільні (1700―1767), які адрозніваецца вытанчанасцю прапорцый, пластычнасцю фасадаў, шмат’ярусныя вежамі на фасадзе і фігурнымі франтонамі. Касцёл і сам кляштар будаваліся асобна, але злучаліся калідорам, ― характэрная пабудова гэтага часу ― дамініканскія кляштары ў Брэсце і Оршы (1694). Некаторыя кляштарныя келлі мелі ацяпленне. Кляштар у Стоўбцах меў вялікі агарод і сад. У мастацтвазнаўчай літаратуры вядомы архітэктар-дамініканец Людвік Грынцэвіч, які пабудаваў касцёлы дамініканцаў у Друі, Нясвіжы, Вярбілаве. Генуэзец Антоній Параца спраектаваў дамініканскія касцёлы ў Друі і Забелах. У 1716 годзе падваявода полацкі Геранім Жаба разам з жонкай заснавалі Касцёл Святога Лаўрэна ва Ушачах. Потым яго разбурылі, і зноў пабудавалі ў 1913 годзе.

Да нашых часоў захаваліся будынкі дамініканскіх касцёлаў у Ружанах, Васілішках, Ушачах, Клецку, Дунілавічах, Заслаўі, Смальянах, Валеўцы, Княжыцах, Навагрудку, руіны ў Зембіне. Некаторыя перабудаваны пад праваслаўныя храмы.

Пасля падзелу Рэчы Паспалітай У 1772 годзе, пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, да Расійскай імперыі адышлі землі з сям’ю кляштарамі Літоўскай і дзевяццю кляштарамі Рускай дамініканскай правінцыі. На мяжы 1782 і 1783 гэтыя кляштары былі вылучаныя ў асобную беларускую правінцыю, якая праіснавала каля трынаццаці гадоў. Пасля другога (1793) і трэцяга (1795) падзелаў Рэчы Паспалітай лічба дамініканцаў у Расійскай імперыі павялічылася. Пасля выгнання езуітаў (1815) дамініканцам адышлі іх касцёлы.

Кожны каталіцкі ордэн меў папскія прывілеі на арганізацыю і дзейнасць брацтваў. Пры кляштарах дамініканскага ордэна дзейнічалі брацтвы святога Разарыя. Першапачаткова брацтвы ўзнікалі па прафесіях. Кожны гарадскі цэх выступаў своеасаблівым братэрствам і меў у касцёле сваю харугву і свайго святога-абаронцу. Да XIX стагоддзя прадстаўнікі кожнай прафесіі збіраліся ў спецыяльна абазначанае для іх свята і ўдзельнічалі ў працэсіях кожны пад сваёй харугвай. У Мазыры да сярэдзіны XIX стагоддзя «братэрскіх» харугваў налічвалася 15. У красавіку 1868 года выйшла распараджэнне аб закрыцці ўсіх брацтваў пры касцёлах.