Алкагалізм — наркатычная залежнасць, якая характарызуецца хваравітай цягай да ўжывання алкагольных напояў (псіхічная і фізічная залежнасць) і алкагольным (хімічным) пашкоджаннем унутраных органаў. Пры алкагалізме адбываецца дэградацыя чалавека як асобы; страта ўнутранага «Я».
Азначэнне алкаголік лічаць дэгуманізавальным, паталагізавальным і неэтычным. Да людзей хворых на алкагалізм лепей ужываць азначэнне чалавек з алкагольнай залежнасцю або чалавек, які цярпіць на алкагольную залежнасць.
Праявы Хваробай паражаюцца галаўны мозг (амнезія, галюцыноз, дэпрэсія, псіхоз, і эпілепсія), кроў (малакроўе), нервы (), падстраўнікавая залоза (панкрэатыт), печань (жаўтуха, тлушчавая дыстрафія і цыроз), скура (язва), страўнік (гастрыт), сэрца (інфаркт і ) і яечкі (імпатэнцыя).
Беларусь Станам на 16 красавіка 2013 года ў Беларусі на адмысловым уліку стаяла каля 270 тысяч залежных ад алкаголю людзей.
Гл. таксама Пахмелле
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Сацыяльныя праблемы