Аздзя́ціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Аздзяцічы.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 красавіка 1963 года ў склад сельсавета з Дзмітравіцкага сельсавета Чэрвеньскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Арэшкавічы, Манча, Наваселле і Прудок)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 9 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).. 17 жніўня 1963 года ў склад Мётчанскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Леванова, Паднеўка і Шобікі)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).. 10 чэрвеня 1965 года ў склад Дзмітравіцкага сельсавета Бярэзінскага раёна вернуты 4 населеныя пункты (вёскі Арэшкавічы, Манча, Наваселле і Прудок)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Мётчанскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1010 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 97,2 % — беларусы, 2,2 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .

Населеныя пункты 1 студзеня 1947 года — 12 28 мая 2013 года — 10 (аграгарадок Аздзяцічы, вёскі Забер’е, Каменка, Клыпенка, Колкі, Лаўніца, Маталыга, Мулішча, Студзёнка і Чэрнеўка)

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Барысаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе