Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Магілёве, размешчаны на плошчы Леніна. Устаноўлены ў 1957 г. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптар П. Сабсай і архітэктар В. Волчак. Апісанне

Агульная вышыня помніка складае 12 м, вышыня скульптуры 4,5 м. П’едэстал абліцаваны гранітам. Бронзавая скульптура вырашана строга і лаканічна. У. І. Ленін паказаны ў спакойнай паставе, галава крыху прыўзнята, позірк скіраваны ўдалячынь. Левая рука характэрным рухам сціскае штрыфель расшпіленага пінжака, у апушчанай правай — кніга. Сродкамі пластыкі імкнуліся адлюстраваць унутраную сілу і веліч правадыра. Помнік звязаны з планіроўкай плошчы і архітэктурай Дома Саветаў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Помнікі Магілёва Катэгорыя:Плошча Леніна (Магілёў) Катэгорыя:Помнікі Леніну Катэгорыя:Творы Пінхаса Сабсая Катэгорыя:1957 год у Магілёве Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Віктара Волчака