Вуліца Сялянская — вуліца ў гістарычным цэнтры Гомеля. Адна з найстарэйшых вуліц горада, вядомая з XVI стагоддзя. .
Вуліца цягнецца ад вуліцы Пушкіна да вуліцы Гагарына, праходзіць па тэрыторыі Цэнтральнага раёна горада.
Гісторыя Адна з найстарэйшых вуліц горада. Пасля будаўніцтва на рагу з Румянцаўскай вуліцай (цяпер Савецкая) Траецкай царквы вуліцу называлі Траецкай. Цяпер на месцы Траецкай царквы гасцініца «Сож».
У дарэвалюцыйны час на вуліцы была адна з лепшых аптэк горада — аптэка Эфрота (размяшчалася на месцы сучаснага будынка гарвыканкама).
Перайменаванне Траецкай вуліцы ў Сялянскую адбылося ў 1927 годзе і адзначала пачатак суцэльнай калектывізацыі.
Архітэктура Будынак гарвыканкама Будынак былога камерцыйнага банка (цяпер упраўленне гандлю Гомельскага гарвыканкама). Архітэктар С. Д. Шабунеўскі. Гарадская стаматалагічная паліклініка Сярэдняя школа № 24 Цэнтральны рынак
Перасякае вуліцы Савецкую Кірава Праспект Леніна Катуніна
Гістарычныя выявы
Літаратура Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: белСэ, 1991. — 527 с. Рогалёв А. Ф. от Гомеюка до Гомеля: Городская старина в фактах, именах, лицах. — Гомель, 1993. — 216 с. Гомель. Атлас. — Мн.: Белкартография, 2005. — 41 с.
Катэгорыя:Цэнтральны раён (Гомель)