Аркада-кіпрскі ці паўднёва-ахейскі — дыялект старажытнагрэчаскай мовы, на якім размаўлялі жыхары Аркадыі (цэнтральны Пелапанес) і Кіпра. Яго падабенства з мікенскай грэчаскай мовай, вядомай па надпісах лінейным пісьмом Б, паказвае, што аркада-кіпрскі дыялект з’яўляецца яго нашчадкам. Меркавана, на прота-аркада-кіпрскім дыялекце (каля 1200 да н.э.) размаўлялі ахейцы Пелапанеса да ўварвання дарыйцаў, таму яго называюць яшчэ паўднёва-ахейскім.

Ізаглосы кіпрскага і аркадскага субдыялектаў пацвярджаюць, што ахейцы пасяліліся на Кіпры. Як піша Паўсаній:

Пафас быў заснаваны да 1100 да н.э. Пасля з’яўлення дарыйцаў на Пелапанесе частка насельніцтва Аркадыі перасялілася на Кіпр, а астатнія былі замкнёныя ў Аркадскіх горах. Пасля крушэння мікенскай цывілізацыі сувязь перарвалася і кіпрскі субдыялект стаў адрознівацца ад аркадскага. Яго пісьмом аж да III стагоддзя да н.э. быў кіпрскі сілабарыйКіпрскія складовыя пісьменнасці на сайце Ігара Гаршына Фрыдрых Іаганес. Дэшыфроўка забытых пісьменнасцей і моў  — у Ліберэі «Новага Герадота»

Толькі ў аркадскім пісьме выкарыстоўвалася літара сан, амаль да VI стагоддзя да н.э. Аркада-кіпрскі дыялект захаваў мноства асаблівасцей мікенскага, рана страчаных у атычным і іанічным дыялектах, напр. гук //, які пазначаўся літарай дыгама.

Літаратура Ісіхій Александрыйскі A History of Ancient Greek: From the Beginnings to Late Antiquity- Arcado-Cypriot by A.Panayotou C. M. Bowra Homeric Words in Arcadian Inscriptions Yves Duhoux, Introduction aux Dialectes Grecs Anciens, Cabay, Lounain-la-Neuve 1983 ISBN 2-87077-177-0 Rüdiger Schmitt, Einführung in die griechischen Dialekte, Wissenschaftliche Buchgesellschaft, Darmstadt 1977 ISBN 3-534-05672-8

Катэгорыя:Дыялекты Катэгорыя:Старажытнагрэчаская мова Катэгорыя:Мовы Кіпра