Torreya — род вечназялёных хвойных дрэў сямейства ЦісавыяУ некаторых класіфікацыях род адносяць да сямейства .
Род названы ў гонар Джона Торы (, 1796—1873), амерыканскага батаніка, лекара і хіміка, даследчыка флоры ЗША, першага прафесійнага батаніка Новага света.
Батанічнае апісанне Невялікія або сярэднія дрэвы, якія дасягаюць 5-20 (рэдка 25) м у вышыню.
Лісце лінейнае, 2-8 см даўжынёй і 3-4 мм шырынёй, жорсткае, з вострым канцом.
Расліны могуць быць як аднадомнымі, так і двухдомнымі. Мужчынскія шышкі 5-8 мм даўжынёй, растуць скапленнямі, жаночыя растуць адзінкава або скапленнямі з 2-8.
Насенне 2-4 см даўжынёй, пакрыта мясістай абалонкай; насенне некаторых відаў, напрыклад, Torreya nucifera, ядомае.
Усе часткі расліны маюць дастаткова непрыемны пах.
Распаўсюджанне і экалогія Тры віды растуць ва Усходняй Азіі, два — у Паўночнай Амерыцы.
Віды Згодна з The Plant List, на 2013 год род уключае шэсць відаўTorreya: інфармацыя ў базе дадзеных The Plant List.:
Спасылкі
Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Цісавыя Катэгорыя:Флора Усходняй Азіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі