Алімпік, або Алімпійскія горы () — горны хрыбет у сістэме Берагавых хрыбтоў Паўночнай Амерыкі, у штаце Вашынгтон (ЗША). Размешчаны на паўвостраве Алімпік.
Апісанне
Хрыбет складзены кварцытамі, гліністымі сланцамі і інтрузіўнымі пародамі. Найвышэйшая вяршыня — гара Алімпус (2427 м). На схілах растуць высокаствольныя хвойныя лясы, вяршыні пакрытыя альпійскімі лугамі і ледавікамі. Большая частка гор знаходзіцца ў складзе нацыянальнага парку Алімпік.
Горы Алімпік — адзін з самых вільготных раёнаў ЗША, тут выпадае звыш 2000 мм ападкаў у год.
Спасылкі Горы Алімпік. Інфармацыйная сістэма геаграфічных назваў (ЗША), Геалагічная служба ЗША. Праверана 6 лістапада 2012 г. Peakware.com .
Катэгорыя:Горныя хрыбты ЗША Катэгорыя:Горы ЗША