Аляксандр Мікалаевіч Алпееў () — беларускі , , навуковец, праваслаўны актывіст, генеральны дырэктар МГЭІАлпеев Александр Николаевич//Сайт МГЭІ, адзін з кіраўнікоў ЗАТ «Веды».

Біяграфія Нарадзіўся 29 кастрычніка 1946 года ў в. Рудня Жыткавіцкага раёна Палескай вобласці.

У 1957—1960 гг. — вучоба ў Грэбенскай сельскай школе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1964 г. скончыў сярэднюю школу ў г. Жыткавічы Гомельскай вобласці і пачаў працаваць настаўнікам фізкультуры ў Грэбенскай васьмігадовай школе.

У 1965—1968 гг. — служба ў Савецкай арміі (група савецкіх войскаў у Германіі) у якасці аператара-вылічальніка 3-га дывізіёна 181-й гвардзейскай ракетнай брыгады (г. Ютэборг). У 1968—1973 гг. — вучоба на гістарычным факультэце БДУ.

У 1975—1976 гг. — служба ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР.

З 1979 г. — вучоба ў аспірантуры БДУ, абарона дысертацыіАлпеев А. Н. Деятельность коммунистической партии Белоруссии по развитию тяжелой промышленности в республике (1966—1970 гг.) автореф. дис. … канд. истор. наук: 07.00.01, Белорусский государственный университет имени В. И. Ленина. Минск, 1979 . — 20 с.

У 1973—1980 гг. — выкладчык, у 1980—1993 гг. — дацэнт кафедры гісторыі КПСС гуманітарных факультэтаў БДУ.

11 красавіка 1992 г. быў адным са стваральнікаў і кіраўнікоў Партыі народнай згоды.

У 1994 г. арганізаваў і ўзначаліў Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут (МГЭІ).

У 1995 г. стварыў грамадскія арганізацыі: Беларускую акадэмію грамадскіх навукБеларуская акадэмія грамадскіх навук// сайт NGO.BY (БАГН), Беларускі рух у абарону народаБеларускі рух у абарону народа// сайт NGO.BY (БРАН) і Беларускі цэнтр падтрымкі хрысціянскай культурыБеларускі цэнтр падтрымкі хрысціянскай культуры // сайт NGO.BYБеларуская акадэмія грамадскіх навук і Беларускі цэнтр падтрымкі хрысціянскай культуры зарэгістраваны па адным адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Броўкі, 22-404 (БЦПХК).

У 1996 г. узначаліў рэдакцыйную раду часопіса «Гуманітарна-эканамічны веснік» і быў абраны акадэмікам Міжнароднай кадравай Акадэміі (г. Кіеў).

Памёр 11 кастрычніка 2017 года ў МінскуНа 71-м году ушел из жизни Александр Николаевич Алпеев // Сайт МГЭІ.

Творы А. М. Алпееў выдаў шэраг паэтычных і публіцыстычных твораў на рускай і беларускай мовах, якія былі часткова перакладзены на англійскую і іншыя замежныя мовы. На вершы А. Алпеева напісана некалькі песень.

Публіцыстыка Мы — народ… XX век [Текст] : ист.-публицист. эссе, стихи / Алпеев А. Н. — 3-е изд., перераб. и доп. — Мн. : ЗАО «Веды», 1999. — 196 с. …И не было завтра [Текст] : ист.-публицист. эссе / А. Н. Алпеев. — Мн. : ЗАО «Веды», 2000. — 146 с. Земля моя — судьба моя… [Текст] : ист.-публицист. эссе / А. Н. Алпеев; [Предисл. И. Колоса]. — Мн. : ЗАО «Веды», 2002. — 143, с. (ёсць пераклад на англ.) Раздумья о судьбах Отечества [Текст] / А. Н. Алпеев; [Авт. вступ. ст. И. Колос]. — Мн. : Веды, 2003. — 326 с. На изломе истории [Текст] / А. Н. Алпеев. — Мн. : Веды, 2004. — 156 с. Правда жизни. Раздумья о войне через призму времени [Текст] / А. Н. Алпеев // Третье дыхание: литературный альманах. Выпуск LXXVI / Сост. А. Каныкин. — М. : Интер-Весы, 2009. — С. 254—267. Я помню жизнь … [Текст] : трилогия. Книга I. Раздумья о судьбах Отечества / А. Н. Алпеев; [Авт. вступ. ст. И. Колос]. — М. : Филиал Военного издательства МО РФ, 2009. — 368 с. Земля благословенна / А. Н. Алпеев. — Минск : Белпринт, 2013. — 236 с. А. Алпеев. Знания, духовность, профессионализм // СБ-Беларусь сегодня, 15 МАЯ 2008 г.

Паэзія Любить — это жить [Текст] / А. Н. Алпеев. — Минск : Гуманитарно-экономический негосударственный институт : ТетраСистемс, 1997. — 40 с. В Беларусь я влюблен … : избранное [Текст] / А. Н. Алпеев; [вступительные статьи: Т. М. Алпеева, М. П. Дрынеўскі]. — Минск : В. Хурсик, 2006.- 167 с. Святая лазурь: избранное [Текст] /А. Н. Алпеев-Коцубинский.- Минск: «Белпринт», 2011. — 160 с. (ёсць пер. на некалькі еўрапейскіх моў) ЖИЗНЬ — ЛЮБОВЬ. LIFE IS LOVE / Александр Алпеев / Alexander Alpeev, Vilnius. UAB «Petro ofsetas», 2012—444 с. ЛЮБОВЬ И ВЕЧНОСТЬ. Песни на стихи поэта Александра Алпеева/ Александр Алпеев.- Минск: «Ковчег», нотное издание, 2014—208 с.

Скандал з Уладзімірам Кумцом Падчас выбарчай кампаніі 2010 года з МГЭІ быў адлічаны студэнт 5 курса , які быў супрацоўнікам штаба Уладзіміра Някляева. Паводле , яго адзнаку па англійскай мове пераправілі з «9» (выдатна) на «3» (незадавальняюча) і першыя спробы разабрацца з сітуацыяй, якія ўключалі размову Кумца з Алпеевым, скончыліся тым, што Кумца адмовіліся аднавіць у ВНУ. Актывіст дабіўся ўнясення рэктара МГЭІ Тамары Алпеевай у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, і распачаў судовае разбіральніцтва з ВНУ. Журналіст «БелГазеты» Максім Івашчанка спрабаваў атрымаць каментарый Алпеева наконт канфлікту, але сустрэцца з ім не атрымалася, нават з боку адміністрацыі МГЭІ былі спробы псіхалагічнага ціску на карэспандэнта, па словах ІвашчанкаМаксим ИВАЩЕНКО Всем пришёл Кумец // БелГазета № 8 (782) 28 февраля 2011 г.. Пасля візіту Някляева да Алпеева апошні паабяцаў разабрацца з сітуацыяй, і ў выніку быў адноўлены на 5 курсе МГЭІ, а настаўнікі, якія, паводле Алпеева, адмыслова змянілі запіс адзнакі, былі звольнены з МГЭІЗміцер Лукашук Някляеў аднавіў актывіста «Гавары праўду!» у ВНУ // TUT.BY.

Узнагароды і званні Міжнароднай кадравай акадэміяй узнагароджаны залатым медалём за заслугі ў адукацыі (1999) ганаровы знак Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук: «За заслугі ў развіцці навукі і эканомікі Расіі» (2005) акадэмік Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук (2005) Ганаровая грамата Міжнароднага Алімпійскага камітэта (2006) ганаровы знак «Георгія Пераможцы» Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук (2007), Еўрапейскім цэнтрам навукі і Оксфардскім універсітэтам (Англія) узнагароджаны медалём Сакрата за выдатныя заслугі ў інтэлектуальным развіцці сусветнай супольнасці (2007) ганаровы знак «Андрэя Першазванага» Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук (2008) Маскоўскай гарадской арганізацыяй саюза пісьменнікаў Расіі узнагароджаны Залатым Ясенінскім медалём за выдатныя дасягненні ў галіне літаратуры і паэзіі (2008). сапраўдны ганаровы член Сусветнай праваслаўнай Духоўнай акадэміі (2008) крыж Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук «За заслугі» (2009) Усерасійская літаратурная прэмія імя А. С. Грыбаедава (2009)Паводле звестак на афіцыйным сайце А. Алпеева:Основные даты жизни и деятельности//Сайт А. М. Алпеева.

Літаратура

«Жизнь. Любовь. Отечество : к 60-летию со дня рождения А. Н. Алпеева» / Т. М. Алпеева, В. Г. Ференц, Л. Н. Сечко. — Минск : Веды, 2006. — 270 с. — ISBN 985-450-245-7.

Спасылкі Сайт А. М. Алпеева

Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут Катэгорыя:Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі БССР