Фёдар Кірылавіч Юрчанка (партызанская мянушка Вятроў; , с. , Смаленская вобласць — , Вісяты (возера)) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Вілейскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

З 1931 года на педагагічнай працы.

У партызанах з ліпеня 1941 года: камандзір атрада, з лютага 1942 года выконваючы абавязкі сакратара Усвяцкага РК ВКП(б) Смаленскай вобласці. З кастрычніка 1942 года камандзір партызанскага атрада, у верасні 1943 — чэрвені 1944 — партызанскай брыгады «Кастрычнік», адначасова ў жніўні 1943 — маі 1944 сакратар Пліскага падпольнага РК КП(б)Б.

У выніку буйной акцыі гітлераўцаў супраць партызан у Беларусі трапіў у палон і потым — у канцэнтрацыйны лагер В. М. Акимов. Штутгоф . Адтуль з дапамогай палякаў Ф. К. Юрчанка і А. Р. Стралец былі вывезены ў філіял у Эльблёнгу. У лістападзе 1944 года года Фёдар Юрчанка і Аляксей Стралец здзейснілі дзёрзкія ўцёкі з Эльблёнга, якія для Стральца апынуўся няўдалымі, бо пры спуску з высокай цаглянай сцяны ён атрымаў траўму і не змог сысці ад пагоні. Юрчанка паспяхова бег і да прыходу Савецкай Арміі хаваўся з дапамогай палякаў.

У 1945—76 на педагагічнай працы ў Шаркаўшчынскім раёне.

Літаратура

Спасылкі

История родного края. ЛЕТОПИСЬ ДЕРЕВНИ АДАМОВО У войны не женское лицо

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Вязні канцлагера Штутгаф