Аляксей Плясуноў (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера З 2008 года пачаў выступаў за дубль «Віцебска», у 2010 годзе згуляў у двух матчах за асноўную каманду. Пасля вылету «Віцебска» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011 перайшоў у «Полацк», дзе стаў асноўным іграком. Улетку 2013 года з-за фінансавых праблем полацкага клуба разам з большасцю іншых ігракоў пакінуў каманду і вярнуўся ў «Віцебск». У пачатку 2014 года страціў месца ў асноўнай камандзе, і ўлетку перайшоў у «Слонім», дзе на працягу двух гадоў быў адным з асноўных ігракоў.
У ліпені 2016 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»Василючек, Забелин, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с "Гранитом". Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2017 года праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», але не падышоў, і ў выніку пачаў сезон 2017 у складзе «Оршы». У ліпені 2017 года перайшоў у «Нафтан», дзе стаў іграком асновы.
У пачатку 2018 года трэніраваўся разам з «Крумкачамі», а ў лютым далучыўся да «Граніта», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. У ліпені 2018 года пакінуў «Граніт»Пятеро футболистов покинули "Гранит" і вярнуўся ў «Нафтан», дзе доўгі час рэгулярна гуляў у аснове, быў капітанам каманды. Пакінуў наваполацкі клуб па заканчэнні сезона 2022, у якім «Нафтан» перамог у Першай лізе і вярнуўся ў Вышэйшую лігу.
У лютым 2023 года стаў іграком «Маладзечна». Пакінуў клуб у ліпені 2023 года.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2008 дубль Віцебск 6 0 2009 дубль Віцебск 25 2 2010 Д1 Віцебск 2 0 2011 дубль Віцебск 32 0 2012 Д2 Полацк 28 2 2013 (1) Д2 Полацк 13 1 2013 (2) Д2 Віцебск 14 0 2014 (1) Д2 Віцебск 1 0 2014 (2) Д2 Слонім 15 0 2015 Д2 Слонім 23 0 2016 (1) Д2 Слонім 13 2 2016 (2) Д1 Граніт 15 0 2017 (1) Д2 Орша 14 0 2017 (2) Д1 Нафтан 12 1 2018 (1) Д2 Граніт 13 0 2018 (2) Д2 Нафтан 12 2 2019 Д2 Нафтан 28 3 2020 Д2 Нафтан 26 0 2021 Д2 Нафтан 31 0 2022 Д2 Нафтан 23 0 2023 (1) Д2 Маладзечна 14 2
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Полацк Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна