Сварткранс (Swartkrans) — мясцовасць у правінцыі Гаўтэнг на поўначы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, вядомая знаходкамі гамінід. Знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Прэторыі, у 10 км на паўночным захадзе ад Кругерсдорпа (Krugersdorp) і ў 32 км ад Яганэсбургу, недалёка ад СтэркфантэйнаСварткранс: пре-архантропы..
Р Брум і Дж. Робінсан адкрылі ў 1948 годзе касцяныя рэшткі парантрапа (масіўнага аўстралапітэка), а ў 1949 годзе — косткі прымітыўнага чалавека цэлантрапаBroom R., Robinson J. T., Swartkrans Ape-man. . Пазней целантрап быў кваліфікаваны як Homo habilis, затым — як ''Homo erectus. З'яўляецца паратыпам віда Homo gautengensis.
Сківіцы віда Telanthropus capensis падобныя да сківіцаў віда Homo naledi'', а зубы — да зубоў Aŭstralopithecus sedibaДробышевский С.Вспоминая телантропов: крах «теории Homo naledi».
На левай пятай плюснявой костцы SK 7923 з дапамогай мікрафокуснай рэнтгенаўскай кампьютарнай тамаграфіі выявілі астэасаркомуРак – болезнь каменного века? Костная опухоль возрастом 1,7 млн лет.
У гарызонце III, які ўключае 5 м адкладаў узростам 1,0—1,5 млн. г. т., было раскапана некалькі рубілаў, іншыя каменныя прылады, сляды рэзання гэтымі прыладамі на касцях, касцяныя прылады і кавалкі абпаленай гліны, якія падвергліся ўздзеянню агню пры тэмпературы ад 200 да 500°С, што сведчыць аб кантраляваным выкарыстанні агню людзьмі .
Сварткранс з'яўляецца часткай Калыскі чалавецтва — аб'екта Сусветнай спадчыны.
Катэгорыя:Археалогія ў ПАР Катэгорыя:Геаграфія ПАР Катэгорыя:Знаходкі гамінідаў Катэгорыя:Месцы палеанталагічных знаходак