Спаржавыя (Asparagaceae) — сямейства аднадольных раслін, парадку .
Большай часткай травы, радзей паўкусты, кусты або дрэвы; лісце ў іх часта замяняецца кладодзіямі, шчаціністымі, ігольчастымі або пласціністымі; сапраўднае лісце з'яўляецца ў выглядзе невялікіх лускавінак. Кветкі альбо адзінкавыя, якія з'яўляюцца на верхавіне сцябла (у , ), або ў пазусе лісця, альбо кветкі сабраны ў гронкі (, ), мяцёлкі або каласы (у ). Кветка абодваполая або аднаполая, звычайна з трохчленнымі коламі, а ў , у выглядзе выключэння, двухчленнымі, у — чатырохленнымі. Калякветнік просты, раздзельналісты або (у ) спайналісты; тычынак два кругі; песцік з верхняй трох-, двух- або чатырохгнёздавай завяззю, кароткім слупком і лопасцевым лычыкам. Плод — аднанасенная або шматнасенная ягада; насенне бялковае.
Сістэматыка Раней Asparagaceae лічыліся вельмі блізкімі да сямейства , і многімі аўтарамі гэта сямейства прымалася толькі за падсямейства лілейных. Ад лілейных сямейства адрознівалі тым, што плод ў яго заўсёды ягада (у лілейных каробачка), і тым, што няма цыбулін, гэтак звычайных у лілейных.
У Сістэме класіфікацыі APG II большасць родаў было вынесена ў іншыя сямействы, у выніку чаго ў сямействе спаржавых засталося толькі некалькі родаў:
Па параўнанні з сістэмай класіфікацыі APG II (2003) у сістэме APG III (2009) адбыліся істотныя змены, якія закранулі сямейства Asparagaceae: у яго склад былі ўключаны раней самастойныя сямействы , , і некаторыя іншыя. Па дадзеных сайта APW агульная колькасць родаў сямейства на 2010 год складае 153, агульная колькасць відаў — 2480.
Класіфікацыя Склад сямейства значна мяняўся ў розных сістэмах класіфікацыі.
Па сучасным уяўленням да сямейства адносяць наступныя 128 родаўThe Plant List: Asparagaceae, информация на The Plant List, v1.1, 2013:
Катэгорыя:Сямействы раслін