Іван (Іаган) Зігфрыдан — беларускі архітэктар XVIII стагоддзя. З 1772 года Полацкай, з 1796 Віцебскай, з 1799 года Беларускай губерняў.

Творчасць

Яго творчасць была пераходнай ад барока да класіцызму. Асноўныя работы: палац віцэ-губернатара і дом каменданта ў Віцебску (абодва 1780; не захаваліся); у Полацку — комплекс жылых і адміністрацыйных будынкаў на галоўнай плошчы (1783—1786) і план-чарцёж горада (1793). Яго тыпавыя праекты казённых дамоў (суд, магістрат, магазіны) у 1780—1795 сфарміравалі ансамблі цэнтраў Дрысы (цяпер г. Верхнядзвінск), Рэжыцы (цяпер г. Рэзэкнэ, Латвія), Гарадка і інш. Пабудовы, створаныя ім, вылучаюцца манументальнасцю і рацыянальнасцю планіровачных вырашэнняў.

Горадабудаўнічыя праекты

У 1776—1784 гадах галоўная плошча Полацка была забудаваная жылымі і адміністрацыйнымі будынкамі ў стылі класіцызму паводле праекту I. Зігфрыдана.

Асобныя пабудовы

Палац віцэ-губернатара ў Віцебску Дом каменданта ў Віцебску Правіянцкія крамы ў Полацку Палац генерал-губернатара ў Полацку

Літаратура

Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — С. 528. — 702 с. — 9500 экз.

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Полацка Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары XVIII стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары класіцызму Катэгорыя:Архітэктары барока Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Віцебска Катэгорыя:Віцебскія губернскія архітэктары