Бары́с Фё́даравіч Звінагро́дскі (; , Артвін, Кутаіская губерня Расійскай імперыі, цяпер Турцыяhttps://socrealizm.com.ua/gallery/artist/zvinogrodskii-zvenigorodskii-bf-1896 — ) — беларускі мастак-жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1956).
Біяграфія Вучыўся жывапісу з 1905 года ў майстэрні ў Харкаве, затым у Маскве ў майстэрнях Е. А. Агафонава (1905—1909) і (1909—1913). У 1916/17−1918 гадах навучаўся ў Санкт-Пецярбургскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна, у 1918—1920 — у Маскоўскай пралетарскай мастацкай студыі.
З 1925 года жыў і працаваў у Гомелі. Выкладаў у Гомелі; у сярэдняй школе (1919—1929), тэхнікуме (1930—1939), мастацкай студыі ў Палацы культуры чыгуначнікаў (1949—1958). Галоўны мастак Беларускага тэатра лялек (1938—1941, 1945—1949).
Сябра Беларускай асацыяцыі мастакоў (з 1929). Член Саюза мастакоў СССР.
Творчасць Спецыялізаваўся на пейзажахhttp://visart.info/POST/tr.htm. Удзельнічаў у выставах з 1925 года.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Турцыі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР