Эмануіл Вікенцьевіч Луцэвіч () — беларускі вучоны. Доктар медыцынскіх навук (1970), заслужаны дзеяч навук Расіі, член-карэспандэнт Акадэміі навук Расіі (1997). Брат Алега Луцэвіча, беларускага мастака-графіка.

Біяграфія Нарадзіўся 6 кастрычніка 1928 года ў в. Дубраўка Пухавіцкага раёна Менскай акругі.

У 1947 годзе скончыў 7 класаў Сінчанскай сямігадовай школы Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.

3 1957 года — у Маскве. 3 1959 года працаваў у Маскоўскім дзяржаўным стаматалагічным універсітэце; выкладчык, загадчык кафедры, дэкан, прарэктар. Аўтар каля 600 навуковых прац па агульнай хірургіі; падрыхтаваў каля 100 кандыдатаў і дактароў навук.

Памёр 29 кастрычніка 2016 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Аляксееўскіх могілках.

Узнагароды Заслужаны дзеяч навук Расіі, ордэн Пашаны, ордэн Дружбы.

Літаратура Луцевич Э. В., Бершаденко Д. Д. рН-метрия верхних отделов пищеварительного тракта / Под редакцией член.-корр. РАМН, профессора Э. В. Луцевича. — М.: ФГОУ «ВУНМЦ Росздрава». — 2005. — 96 с. Луцевич Э. В., Праздников Э. Н., Кузин А. В. и др. Комплексное лечение хронических гастродуоденальных язв с применением перфторана // Перфторорганические соединения в биологии и медицине. — Пущино, 2003. — С. 49—55.