Чугýіў, або Чугýеў — горад, цэнтр Чугуіўскага раёна Харкаўскай вобласці Украіны. Размешчаны на р. Северскі Данец. Чыгуначная станцыя на лініі Бэзлюдзіўка — Куп’янск. Праз Чугуеў праходзіць аўтамабільная дарога Кіеў — Растоў-на-Доне. Насельніцтва — 30 000 жыхароў (2024).
Гісторыя Вядомы з 1627 года (горад з 1780 года). З 1817 года — цэнтр акругі ваенных паселішчаў. У 1819 годзе адбылося паўстанне ваенных пасяленцаў, жорстка падаўленае царскімі войскамі. З 1857 года пазаштатны горад Зміеўскага павета Харкаўскай губерні. З 1932 года раённы цэнтр Харкаўскай вобласці.
Эканоміка Заводы: паліўнай апаратуры, рамонтны, будматэрыялаў; мэблевы камбінат; цэх мастацкай вышыўкі. Прадпрыемствы харчовай (мясакамбінат і інш.) прамысловасці.
Дэмаграфія 2011 год — 32,3 тыс. жыхароў 2019 год — 31 993 жыхароў
Славутасці Карцінная галерэя. Дом-музей І. Я. Рэпіна.
Вядомыя асобы Віктар Іванавіч Комар (1932—1990) — беларускі архітэктар. Сяргей Сяргеевіч Жураўлёў (нар. 1948) — беларускі архітэктар.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Харкаўскай вобласці