Тэрмін «дэтрыт» (ад — сцёрты) мае некалькі значэнняў: мёртвае арганічнае рэчыва, часова выключанае з біялагічнага кругазвароту элементаў харчавання, якое складаецца з астанкаў беспазваночных жывёл, выдзяленняў і костак пазваночных жывёл і інш.; сукупнасць дробных (ад некалькіх мкм да некалькіх см) нераскладзеных часціц раслінных і жывёльных арганізмаў або іх выдзяленняў, узважаных у вадзе або аселых на дно вадаёма. Адрозніваюць тонкадэтрытавы і грубадэтрытавы дэтрыты.
Гл. таксама Дэтрытафагі
Літаратура Детрит // Биологический энциклопедический словарь / глав. ред. М. С. Гиляров. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 175.
Катэгорыя:Экалагічныя тэрміны Катэгорыя:Экалогія