Асо́т шурпаты (Sonchus asper) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Апісанне Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 30—60 і да 100 см. Сцябло голае ў ніжняй частцы і апушанае буравата-залацістай шчацінкай уверсе. Корань верацёнападобнай формы. Лісце завостранае, падоўжанае, з калючымі зубцамі. Кветкі залаціста-жоўтыя. Суквецце — кошык. Плод — гладкая сямянка.

Распаўсюджанне і экалогія Расліны цвітуць у ліпені—верасні. Растуць у садах, агародах, уздоўж дарог, у засмечаных месцах. Пустазелле.

Літаратура  — С. 144.

Спасылкі

Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси

Катэгорыя:Асот Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1769 годзе